Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Круг інтарэсаў творчага бібліятэкара шырокі, а здольнасці шмагранныя

1014 0 16:04 / 15.09.2023
Для Валянціны Пятровай з Казлоўскай сельскай бібліятэкі Светлагорскага раёна галоўнае, што з 645 жыхароў аграгарадка больш паловы – чытачы бібліятэкі. 

Кніга, краязнаўства і гісторыя – яе спадарожніки.jpg
Валянціна Іванаўна – актыўны ўдзельнік рэканструкцыі бою за вызваленне вёскі Бабровічы. Фота з асабістага архіва Валянціны Пятровай

Дачка навучыла маму 

Пасля заканчэння школы Валянціна год была піянерважатай, затым паступіла ў Магілёўскі педкаледж на факультэт дашкольнага выхавання. Валянціна Іванаўна працавала выхавацелем у дзіцячым садку аграгарадка Дуброва Светлагорскага раёна, па сямейных абставінах пераехала ў вёску Казлоўка, уладкавалася бібліятэкарам. Тут асабліва ярка праявіліся творчыя здольнасці, а спецыфіку працы дапамагла засвоіць дачка Анастасія, якая мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «бібліятэка­знаўства і бібліяграфія».

Блогер 

Валянціна Іванаўна актыўна напаўняе цікавай інфармацыяй блог аграгарадка Казлоўка. У біб­ліятэкі каля дзесяці элект­ронных рэсурсаў, сярод іх «Летапіс аграгарадка», «Гіс­торыя населеных пунктаў Парыцкага сельскага Савета», «Што ў прозвішчы тваім?».

– Праекты сёння – неабходны элемент развіцця, прыцягваюць увагу да бібліятэкі, робяць яе прыкметнай, – лічыць Валянціна Іванаўна і дадае, што Казлоўскай сельскай біб­ліятэкай рэалізавана 12 краязнаўчых праектаў. 

Пошукавік 

Асаблівае месца ў рабоце – вя­дзенне сайта «Парычы. Даведачна-інфармацыйны партал», які стварыў і доўгі час вёў ура­джэнец Казлоўкі, патрыёт і краязнаўца Віктар Мураль. Адна са старонак прысвечана працы пошукавага атрада «Эстафета памяці», які пад кіраўніцтвам Рамана Цярэшчанкі вядзе работу па выяўленні няўлічаных воінскіх пахаванняў, устанаўленні дадзеных аб загінулых і зніклых без вестак, удзельнічае ў працы па ўвекавечанні памяці. Нямала ўвагі надаецца стварэнню дзі­цяча-юнацкіх пошукавых атрадаў, патрыятычнаму выхаванню моладзі. Важная задача атрада – узаемадзеянне з упаўнаважанымі службовымі асобамі Светлагорскага райвыканкама і сельвыканкамаў, Светлагорскага і Кастрычніцкага ваенных камісарыятаў для ўнясення дадзеных аб загінуўшых, месцах іх пахавання ў раённую аўтаматызаваную базу дадзеных «Памяць. Светлагорск і Светлагорскі раён». 

Валянціна Пятрова сама член атрада, актыўная ўдзель­ніца вахтаў памяці, урокаў мужнасці ў школах, рэканструкцыях. Знойдзеныя ў час пошукавых работ экспанаты атрад дорыць мемарыяльнаму комплексу «Ала», гісторыка-краязнаўчаму музею Светлагорска і музею Казлоўскай бібліятэкі. Па ініцыятыве камандзіра атрада непадалёку ад Парычаў і Казлоўкі на скрыжаванні дарог усталяваны памятны знак лётчыкам, якія загінулі за вызваленне Радзімы. За працу па даследчай дзейнасці Валянціна Іванаўна ўзнагароджана нагруднымі знакамі «За заслугі» і «За адзнаку ў ваенна-мемарыяльнай рабоце». 

Пісьменнік 

Пры фінансавай падтрымцы сельскага Савета бібліятэкар напісала і выдала дзве кнігі. Твор «Блізкае і далёкае: гіс­торыя населеных пунктаў Парыцкага сельскага Савета» змяшчае цікавыя факты па гісторыі 15 пунктаў сельсавета. Для напісання «Чырвонай кнігі Светлагорскага раёна» Валянціна Іванаўна вывучала даследаванні Інстытута заалогіі і эксперыментальнай батанікі АН Беларусі, энцыклапедычныя выданні, інтэрнэт-рэсурсы і карысталася дапамогай Светлагорскага лясніцтва. У кнізе сабрана інфармацыя аб 60 відах жывёл і раслін, фотаздымкі, карты-схемы арэалаў.

Стваральнік музея 

У выніку праекта «Музей як увасабленне памяці пакаленняў» з дапамогай мясцовага калекцыянера і краязнаўцы Рамана Цярэшчанкі Валянціна Пятрова стварыла ў бібліятэцы музей малой радзімы, у якім ужо больш за 300 экспанатаў. 

– Ёсць супніца з манаграмай памешчыкаў Пушчыных, былых уладальнікаў маёнтка ў Парычах, сякеры другой паловы ХVIII стагоддзя, вырабленыя таварыствам М. С. Кузняцова. Думаю, ад такіх экспанатаў не адмовіліся б і дзяржаўныя музеі, – з гонарам паведамляе яна. 

Музей спрыяе патрыятычнаму выхаванню моладзі. У намінацыі «Лепшы інтэрактыўны праект патрыятычнай тэматыкі» рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022 года пераможцам прызнана Казлоўская сельская бібліятэка за рэалізацыю даследчага праекта «Ваенны музей у чамадане». Напера­дзе яшчэ шмат цікавага. 
Культура
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg