Вверх
Уручана прэмія аблвыканкама — «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага»
Учора ў Белай гасцінай Палаца Румянцавых и Паскевічаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі абласнога выканаўчага камітэта «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага» Прэмія заснавана ў развіццё літаратурнага конкурсу, які праводзіцца абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года. Шчыра прывітала ўдзельнікаў цырымоніі начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, па справах моладзі і культуры аблвыканкама Ірына Даўгала. Яна падкрэсліла, што прэмія, заснаваная у адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама ад 8 лютага 2013 года (№ 138), прысуджаецца штогод на конкурснай аснове ў шасці намінацыях. У селетнім конкурсе прынялі ўдзел 37 аўтараў, 16 з іх — у намінацыі «Адкрыццё года». Пераможцамі конкурсу сталі: у намінацыі «Адкрыццё года» — Віталь Кулік, загадчык Гарочыцкага сельскага Дома культуры Калінкавіцкага раёна, аўтар рамана «Ведьма полесская»; у намінацыі «Проза» — гамяльчанін Уладзімір Гаўрыловіч, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, за аповесці «Анёлак мой, анёлак...», «Пах чаромхі»; у намінацыі «Паэзія» — член Саюза пісьменнікаў Беларусі гамяльчанка Іна Спасібіна, за вершы «Солнцеворот»; у намінацыі «Дзіцячая літаратура» — член Саюза пісьменнікаў Беларусі гамяльчанін Яўген Калашнікаў за літаратурны твор «Имя из мультика»; у намінацыі «Драматургія» — член Саюза пісьменнікаў Беларусі гамяльчанін Васіль Ткачоў за п’есу «Апошні». Прэмія па намінацыі «Публіцыстыка і літаратурная крытыка» не прысуджалася. Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і прэміі аблвыканкама ў памеры 30 базавых велічынь, а таксама выдадзеныя асобнымі кніжкамі свае творы. Шчыра віншуем з перамогай і жадаем новых яркіх твораў пра родную Гомельшчыну ў новым годзе! Культура