93 гады з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, нашага славутага земляка, спаўняецца 30 студзеня. Сюжэты і герояў для большасці сваіх твораў пісьменнік чэрпаў на Гомельшчыне. Яго аповесці і раманы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, гуманізмам і дабрынёю. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён стварыў яркія запамінальныя вобразы франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў. Калі адбылася чарнобыльская катастрофа Шамякін як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР не раз бываў у зоне адсялення, гутарыў з жыхарамі пакінутых вёсак, таму і гэта народная драма адрыву ад родных селішчаў увасоблена ім яскрава і праўдзіва. У апавяданнях і аповесцях, створаных у апошнія гады жыцця Іван Шамякін адлюстроўваў працэсы, што адбываюцца ў грамадстве, глыбока перажываў за распад адзінай краіны, духоўнае спусташэнне моладзі. Мы згадваем Івана Пятровіча як нястомнага працаўніка літаратурнай нівы, шчырага суразмоўцу, чалавека з выдатным пачуццём гумару. Памятаем! Культура