Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Старажытны абрад «Юраўскі карагод» правялі ў вёсцы Пагост

1108 0 18:59 / 08.05.2024
Мясцовыя жыхары, як і іх продкі, прытрымліваліся старадаўніх канонаў. Свята прайшло ў рамках рэгіянальнага фестывалю нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Карагоднае кола».

изображение_viber_2024-05-06_15-45-15-790 (1).jpg

Удзел у мерапрыемстве прынялі амаль два дзясяткі народных калектываў не толькі з розных куточкаў Беларусі, а і Вялікага Ноўгарада Расійскай Федэрацыі.
Дарэчы, абрад у 2004 годзе стаў першым у краіне нематэрыяльным праяўленнем творчасці чалавека, якому быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2007 годзе Юраўскі карагод уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. А ў снежні 2019 года абрад трапіў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, які патрабуе тэрміновай аховы.

Сёлета з унікальнай традыцыяй азнаёміліся ўдзельнікі рэспубліканскага семінара «Захаванне нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі: міжнародны і нацыянальны вопыт».

Рыхтавацца да свята, что ўпершыню праходзіла без захавальніцы «Юраўскага карагода» Кацярыны Панчэні, якая пайшла ў нябыт, пачалі загадзя. Вяскоўцы прыбіралі хаты і двары, пяклі і ўпрыгожвалі абрадавы хлеб «карагод». Гэта галоўны атрыбут дзеі. Што цікава, прадукты на яго збіраюцца ў складчыну – такая традыцыя. Раніцай ўсе жыхары адправіліся ў поле. Наперадзе працэсіі маладыя дзяўчыны неслі вышыты ручнік, мужчыны – ікону, хлеб, зорку, граблі з зялёным фартухом.

Разам з працэсіяй у поле накіраваліся шматлікія госці з розных куточкаў краіны і замежжа. Большасць удзельнікаў спыніліся на ўскрайку поля. А жанчыны і мужчыны, на чале з загадчыцай Пагосцкага клуба-бібліятэкі Ірынай Торчык, пад рытуальныя песні выйшлі ў цэнтр поля, дзе і ўтварыўся вялікі карагод вакол сімвалаў абраду. Каравай тройчы ўзносіўся да неба, а зялёны фартух змяніўся на чырвоны.

Удзельнікі свята танчылі, спявалі, узносілі малітвы Богу, зямлі з надзеяй на добры ўраджай.

Далей у цэнтры вёскі прайшло традыцыйнае Юраўскае гулянне.



изображение_viber_2024-05-06_15-42-53-065.jpg
изображение_viber_2024-05-06_15-42-44-008 (1).jpgизображение_viber_2024-05-06_15-42-33-261 (1).jpg
Фото аўтара
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать