Упершыню ў Веткаўскiм музее стараабраднiцтва i беларускiх традыцый iмя Ф. Шклярава адбылася святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню музеяў — "Ноч музеяў — 2015".
У гэту "ноч" веткаўчане і госцi горада маглi наведаць экспазіцыi, адкрытыя пасля рэканструкцыі. Залы музея маюць паэтычные назвы — "Тканы космас", "Залаты сад", "Душа па радужнаму масту". На прылягаючай да музея тэрыторыі дзейнічалi інтэрактыўныя пляцоўкі: "Музей майго жыцця…", "Веткаўскі музей: падзеі, факты, асобы", "Веткаўская буквіца: учора, сёння, заўтра", мастацкі пленэр "Музей, які натх-няе…", "Як пушчу Стралу…" — унікальны абрад Веткаўшчыны ў аб’ектыве фотака-мер, "Колаварот" — выставачная дзейнасць Веткаўскага музея. Была арганiзавана разнастайная канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел гурт "Стаўбунскія вячоркі", музычны праект "Ягорава Гара", гурты з Гомеля "БіФолк", "Млын Сонца", клуб гістарычнага танца "Бельфіорэ", фаер-шоу ATESH, а таксама госцi з Мiнска — гурт сярэднявечнай музыкi "Літы Талер".