Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Ад землякоў з пашанай

1580 0 23:16 / 24.01.2008
У вёсцы Карма, што на Добрушчыне, ад¬крыты бюст славутага земляка — класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. Ён нара¬дзіўся тут, жыў некаторы час, і гэтыя мясціны паўплывалі на яго светапогляд, творчасць.
На ўрачыстасць сабраліся землякі i родзічы пісьменніка, прадстаўнікі абласной і раённай улад, абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Памяці пісьменніка прыйшлі пакланіцца тыя, хто ведаў яго асабіста, і тыя, хто чытаў і палюбіў яго творы.
Іван Шамякін прайшоў складаны шлях. Ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай. Потым вучыўся ў Гомельскім педуніверсітэце (зараз — ГДУ імя
Ф. Скарыны), шмат працаваў. За сваё жыццё напісаў 13 раманаў, з якіх многія сталі хрэстаматыйнымі. І ў кожным — людзі, іх пачуцці, пазнавальныя мясціны… У вясковай бібліятэцы, якая носіць імя славутага земляка, яго творы на пачэсным месцы. Іх часта чытаюць і перачытваюць. Ёсць кнігі і з аўтографамі Шамякіна.
Многае звязвала Івана Шамякіна і з нашай “Гомельскай праўдай”. Як ён сам падкрэсліваў, у яго творчым станаўленні значную ролю адыграла літ¬аб`яднанне, што працавала пры газеце ў час яго студэнцтва. Тут Іван Пятровіч быў адным з акты¬вістаў, чытаў свае вершы і першыя апавяданні. Потым друкаваўся на старонках газеты і да апошніх дзён захаваў з “Гомельскай праўдай” цёплыя, сяброўскія адносіны.
Пачэснае права адкрыць бюст было даверана старшыні аблсавета дэпутатаў Валерыю Сяліцкаму, намесніку старшыні аблвыканкама Пятру Кірычэнку, старшыні Добрушскага райвыканкама Вользе Мохаравай. Помнік Шамякіну асвяціў права¬слаўны святар. Падзея праходзіла пад урачыстыя званы вясковай царквы… І, як падкрэслілі выступаючыя, да гэтага помніка не павінна зарасці народная сцяжынка.
Валерый Сяліцкі, сам ураджэнец гэтых мясцін, упершыню сустракаўся з пісьменнікам у пятнаццацігадовым узросце: “Ён з такім гумарам расказваў пра сваё жыццё, успамінаў, як пазнаёміўся з жонкай, як пачаў пісаць. Нам, школьнікам, ён тады вельмі спадабаўся даступнасцю, прастатой. Іван Пятровіч не падстройваўся пад кан`юнктуру, перажываў за народ і Беларусь”.
Аўтар бюста — вядомы скульптар, член Саюза мастакоў Беларусі Дзмітрый Папоў падзяліўся, як ішла праца над вобразам славутага пісьменніка: “Складанасць была ў тым, што я Шамякіна ніколі не бачыў. Таму давялося збіраць звесткі пра яго, прагледзець шмат фотаздымкаў. Доўга не мог знайсці вобраз, але потым Таццяна Іванаўна — дачка пісьменніка — дала мне касету з двухгадзін¬ным інтэрв`ю Івана Пятровіча. Тады я і знайшоў той нюанс, якога не хапала”.
Лілія ВЯЛІЧКА
Культура
Горин_сайт.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg