30 сакавіка ў абласной універсальнай бібліятэцы адбудзецца творчы вечар вядомай паэтэсы, члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Ніны Нікіцінай (Шкляравай), лаўрэата абласной літаратурнай прэміі за 2015 год у намінацыі «Паэзія».
Ураджэнка вёскі Пракопаўка Гомельскага раёна, Ніна Шклярава друкуецца ў перыядычным друку з 1961 года. Аўтар шматлікіх вершаў і паэм, многія з якіх выдадзены асобнымі кнігамі, лаўрэат прэмій памяці Івана Мележа, расійскай імя Мікалая Мельнікава.
Ніна Шклярава — адзіная жанчына-перакладчык, якая асмелілася зрабіць поўны пераклад на беларускую мову са старажытнарускай «Слова пра паход Ігаравы». Творы самой Ніны Нічыпараўны перакладаліся на рускую, украінскую, польскую і нямецкую мовы. Ніна Нікіціна (Шклярава) —кіраўнік школы «Малады літаратар».
Пачатак вечара ў 16.00