Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Неглюбскія рушнікі — гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь

9921 0 00:02 / 30.04.2016
28 красавіка 2016 г. у Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
Рашэннем сяброў Рады падтрымана прапанова аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь тэкстыльнай традыцыі аг. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Унікальнасць неглюбскай мастацкай традыцыі стала шырока вядомай у 1970-я гады дзякуючы шэрагу буйных выстаў і культурных акцый. Выдатныя прыклады ўмельства неглюбскіх майстрых дэманстраваліся не толькі на выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў СССР, але ў Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Японіі, Бельгіі, Францыі, Канадзе, ЗША. Неглюбскія рушнікі ўпрыгожваюць адну з залаў ААН.
Калектыў Неглюбскага сельскага цэнтра ткацтва з’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва 2014 года.
Падораны 26 красавіка 2016 года неглюбскімі майстрыхамі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь 30-метровы рушнік адзначаны Аляксандрам Рыгоравічам як «самы лепшы падарунак».
Цэнтрам аднаўлення тэкстыльнай традыцыі сёння з’яўляецца Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва. Узначальвае ўстанову Уладзімір Кавалёў, у ткацкай майстэрні працуюць народны майстар Рэспублікі Беларусь Людміла Кавалёва, Таццяна Суглоб, Алена Дзямчыхіна. Пры цэнтры дзейнічае ткацкая майстэрня, дзе займаюцца дзяці і падлеткі, клуб ткачых — выдатнае згуртаванне старэйшых носьбітаў, скарбніца ведаў пра мясцовае майстэрства. У цэнтры працуе крама па рэалізацыі сувенірнай прадукцыі і невялікі музейны пакой гісторыі мясцовага рамесніцтва.
Акрамя ткацтва ручнікоў, сурвэтак і іншай сувенірнай прадукцыі майстры-выкладчыкі засвойваюць выраб традыцыйнага строю — ткацтва панёў, сарочак, платкоў, намітак, выраб дзявочага галаўнога ўбору, разнастайных упрыгожанняў. Майстры і навучэнцы выкарыстоўваюць адноўленыя касцюмы ў практычнай дзейнасці.
























Фото Олега Белоусова
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать