У Гомелі адбыўся адзін з самых арыгінальных канцэртаў Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» - «Полацкі сшытак».
На сцэне ДК чыгуначнікаў “Харошкі” зладзілі сапраўды феерычнае шоу.
Цудоўная музыка, харэаграфія, касцюмы – поўнае захапленне. Што, вядома, для ансамбля – норма.
Так што ж такое «Полацкі сшытак»?
З даўніны часоў прыйшоў да нас унікальны рукапіс, які аб’ядноўвае амаль дзве сотні рукапісных музычных твораў. Яны былі знойдзены ў манастырах і цэрквах Беларусі падчас рэстаўрацый, або ў летапісах, паміж старонак якіх хавалі манускрыпты.
Праграма “Полацкі сшытак” вяртае нас да каранёў беларускага танца і адкрывае свет барочнай свецкай музыкі ХVI– ХVII стагоддзяў.
На жаль, быў і некаторы мінус ў афармленні сцэны. Аўдыё-апаратура вельмі перашкаджала гледачам, якія сядзелі у першых радках. Гукавыя калонкі закрывалi сабой большасць пластычных “па” артыстаў.