Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Настаўніца Iрына Казачэнка вучыць дзяцей роднай мове і дапамагае ім станавіцца зоркамі

6786 0 19:12 / 01.10.2016
Вучаніца 6 «Б» класа Лельчыцкай раённай гімназіі Валерыя Паўлава перамагла ў рэспубліканскім конкурсе чытальнікаў «Жывая класіка», які прайшоў у Рагачове ў межах Дня беларускага пісьменства. Дзяўчынка пакарыла журы таленавітым, праніклівым чытаннем верша Яўгеніі Янішчыц пра родны Палескі край.
IMG_7847.jpg
А адзінаццацікласніца Ганна Гаўрыла вец стала пераможцай у конкурсе «Юная тэлезорка» і заваявала тытул «Міс тэлеканала «Беларусь 4». Бліскучае валоданне роднай мовай дапамагло дзяўчыне прайсці ўсе выпрабаванні конкурсу. На мінулым фестывалі ў Ляскавічах «Кліч Палесся» Ганна была вядучай праграмы на імправізаваным падвор’і Лельчыцкага раёна. У яе больш за дзясятак дыпломаў і сертыфікатаў розных конкурсаў, у тым ліку рытарычнага майстэрства. Дасягаюць поспеху ў вывучэнні беларускай мовы таксама Аляксандр Ігнатоўскі і Дзяніс Тушынскі. 
Што робіць настаўніца, каб зацікавіць сучасных вучняў размаўляць на роднай мове? 
IMG_7863.jpg
— Калі мы рыхтуемся да конкурсаў або выступленняў, падчас рэпетыцый я заўсёды раблю відэазапіс, — гаворыць Iрына Рыгораўна. — I калі вучні чуюць, як гучыць мова ў іх выкананні, натхняюцца самі. Бо мова наша прыгожая, мілагучная. Я ніколі не навязваю дзецям: абавязкова здавайце тэст па беларускай мове. Тлумачу, што яе трэба ведаць, калі жадаеце атрымаць класічную вышэйшую адукацыю. 
IMG_7858.jpg
Цяжка не пагадзіцца, але поспех вучняў залежыць яшчэ і ад таго, якія зносіны з імі мае настаўнік. У выпадку Iрыны Рыгораўны гэта адбываецца не проста на адной мове, а, як кажуць, на адной хвалі.
Iрына Казачэнка працуе педагогам ужо 21 год. Піша артыкулы ў часопісы «Беларуская мова і літаратура» і «Роднае слова», вядзе свой блог і асабісты інтэрнэт-сайт. 
— Інтэрнэт для сённяшняга падлетка не проста інфармацыйнае ці забаўляльнае поле — гэта жыццёвае асяроддзе, — тлумачыць Iрына Рыгораўна. — На жаль, адукацыйнага зместу такая дзейнасць практычна не мае. Нам, педагогам, трэба навучыць вучняў выкарыстоўваць камп’ютарныя тэхналогіі з карысцю для вучобы.
IMG_7886.jpg
Образование


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать