Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


У ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла ХІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя

2991 0 21:41 / 18.02.2019
У рамках канферэнцыі «Сучасная адукацыя: пераемнасць і непарыўнасць адукацыйнай сістэмы «школа – універсітэт – прадпрыемства» на філалагічным факультэце арганізавалі сустрэчу з вядомымі настаўнікамі Гомельшчыны.
Педагогі прадэманстравалі выкладыкам і студэнтам ВНУ свой вопыт і вынікі пошукаў новых падыходаў да навучання мове і літаратуры. Настаўнік-метадыст рускай мовы і літаратуры гомельскай гімназіі № 14 Жанна Жадзейка паведаміла пра апошні ўдасканалены падручнік па рускай мове для восьмага класа, адным з аўтараў якога яна з’яўляецца. Яўген Есіс, які выкладае ў мазырскай сярэдняй школе № 16, правёў майстар-клас «Прыёмы і формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры». «Теория литературы в школе: весы необходимости» -- так гучала тэма выступлення настаўніка рускай мовы і літаратуры гімназіі № 51 Гомеля Вольгі Кісловай. Яшчэ адзін педагог гэтай навучальнай установы Наталля Афанасьева расказала пра тэматычную скіраванасць урокаў.
Выступленні паказалі студэнтам-філолагам перадвыпускнога курса, якім можа і павінен быць настаўнік у школе. Галоўнае для яго – супрацоўніцтва з вучнямі, развіццё іх творчых здольнасцей, памяці, увагі, мыслення, актыўнасці, пошук новых прыёмаў і спосабаў навучання ў адпаведнасці з сучаснымі ўмовамі і патрэбамі грамадства.
Як расказала дэкан філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Алена Палуян, такія сустрэчы сталі ў іх ужо традыцыйнымі і дэманструюць цесныя сувязі школы і ВНУ, настаўнікаў са студэнтамі і выкладчыкамі.
-- Гэта асабліва патрэбна нашым студэнтам, -- растлумачыла Алена Мікалаеўна. – Сустрэчы з настаўнікамі-наватарамі даюць магчымасць бачыць узоры будучай работы, разумець неабходнасць пастаяннага крэатыву, творчых пошукаў, дапамагаюць падрыхтавацца да педпрактыкі і будучай самастойнай працы ў школе. Дзякуем настаўнікам за такую навуку.
Заключным этапам метадычнай канферэнцыі стаў круглы стол “Праблемы падрыхтоўкі будучых настаўнікаў у сістэме “школа – універсітэт – прадпрыемства”. 
Образование
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg