Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЦЗ_Гомельская правда_816х197рх.jpg

Вучоныя — школе

1262 0 12:00 / 04.09.2008
Традыцыйная лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, у Гліні-шчанскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе імя І. П. Мележа ўжо даўно перастала быць афіцыйным мерапрыемствам, а ператварылася ў павучальнае тэатралізаванае шоу. У ходзе яго 1 верасня адбылася вельмі важная па-дзея — з дабрачыннай місіяй сюды прыбылі супрацоўнікі РНДУП “Інстытут радыялогіі” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар установы Віктар Аверын, яго намеснік Мікалай Мязенка і загадчык лабараторыі Андрэй Маставенка прывезлі ў падарунак каштоўны груз — спартыўныя прыналежнасці, камп’ютэрную і спецыяльную тэхніку, веласіпеды, газонакасілку на суму каля 27 мільёнаў рублёў.
Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што аграгарадок Глінішча ўключаны ў праект комплекснай рэабілітацыі сельскіх населеных пунктаў, што пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, у рамках рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы на 2006 — 2010 гады. Навуковае ажыццяўленне праекта ў Глінішчы, а таксама ў населеных пунктах Кавакі Брагінскага і Галоўчыцы Нараўлянскага раёнаў, праводзіцца Інстытутам радыялогіі, які знаходзіцца ў Гомелі.
У бліжэйшым будучым установам адукацыі і культуры аграгарадка Глінішча мяркуецца бязвыплатна перадаць спартыўны інвентар, велатрэнажор, камп’ютэры, тэлевізар, музычную апаратуру на 35 мільёнаў рублёў. Усяго ж у рамках рэалізацыі праектаў комплекснай рэабілітацыі сельскіх населеных пунктаў найбольш пацярпеўшых раёнаў будуць набыты і адрасна перададзены матэрыялы і абсталяванне больш чым на 120 мільёнаў рублёў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці Інстытута радыялогіі з моманту яго стварэння вызначаюцца актуальнасцю навуковых праблем і задач, якія патрабуюць вырашэння для ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС. Вялікая ўвага надаецца і сацыяльна значнай рабоце з насельніцтвам.Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца рэалізацыя праекта комплекснай рэабілітацыі забруджаных тэрыторый.
К. БОСАК
Образование
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт2 — копия.jpg