Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЗМ_Гомельская-правда_816х197.jpg

У Гомелі прайшоў адкрыты урок «Чытаем па-беларуску з velcom»

3947 0 23:33 / 26.04.2016
Адукацыйны праект, які ўжо прайшоў у мінскіх школах, сабраў вучняў 2-3 класаў у гімназіі № 36 імя І. Мележа. Але ж, гэта толькі пачатак. Першыя рэгіянальныя ўрокі таксама арганізуюць ў красавіку і маі ў Брагіне, Рэчыцы, Светлагорску, Мазыры і Жлобіне.
Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта — падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў, — паведаміў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. — Мы абралі гэтых вучняў таму, што ў гэтым узросце яны толькі пачынаюць вывучаць мову. Іх можна зацікавіць гульнямі і казкамі, паказаць, якая мілагучная беларуская мова. У старшакласнікаў ўжо ёсць нейкае стаўленне да нашай мовы.
Настаўнікамі праекту выступілі паэтка Раіса Баравікова і вядомы беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Школьнікі подчас сустрэчы пазнаёміліся з сучаснай літаратурай, паспрабавалі самастойна скласці вершы, адказвалі на пытанні віктарыны. Па словах Раісы Баравіковай, добра, што менавіта пісьменнікі прымаюць удзел у праекце. Гэта вялікая дапамога для настаўнікаў і магчымаць для дзяцей дакрануцца да роднай культуры.














Образование
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт2 — копия.jpg