Па тэмпах уборкі наперадзе гамяльчане
1490 0 23:12 / 24.01.2008
Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што сёлета, мабыць за ўсю гісторыю краіны, вырашчаны самы высокі ўраджай збожжавых і зернебабовых культур. Ёсць магчымасць валавы збор хлеба давесці да 6,5 — 7 мільёнаў тон. Але ў народзе нездарма кажуць: не той хлеб, які ў полі, а той, што ў засеках. Таму найпершая задача — правесці жніво ў самыя сціслыя тэрміны і без страт, сабраць з поля вырашчанае з такімі цяжкасцямі збожжа да адзінага зярнятка. Умовы для ўборкі сёлета вельмі складаныя, сказаў далей Прэзідэнт, год хлебны, а месяц не хлебны. У выніку запозненай вясны сёлета ў параўнанні з папярэднімі гадамі і жнiво вядзецца на два тыдні пазней. Да таго ж і зараз надвор’е няўстойлівае. Па рэспубліцы зачасцілі дажджы. Таму на месцах трэба усе магчымыя сілы накiраваць на ўборку збожжавых і зернебабовых культур, своечасовую дасушку і дапрацоўку збожжа. Дапускаецца абмалот хлеба i вільготнасцю 20 працэнтаў. Работа ў полі павінна быць арганізавана з 10 гадзін раніцы (а там, дзе магчыма, і раней) і весціся да 10 гадзін вечара. Трэба да мінімуму скараціць магчымыя прастоі тэхнікі, а калі з’яўляюцца непрадбачаныя паломкі — рамонт весці прама ў полі.
Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу і на той факт, што важным пытаннем на сёння застаецца нарыхтоўка хлеба дзяржаве. Асаблівая ўвага ва ўсіх абласцях павінна быць нададзена ўборцы і рэалізацыі на піўзаводы піваварнага ячменю з тым разлікам, каб не купляць яго за межамі рэспублікі.
Трэба таксама хутка завяршыць уборку азімага рапсу, актывізаваць работы па церабленню льну, корманарыхтоўцы і іншыя. Прэзідэнт даручыў ураду рэспублікі, адпаведным ведамасным установам, у тым ліку і банкам, забяспечваць фінансавыя патрэбы вяскоўцаў, выдзяляць неабходную колькасць гаруча-змазачных матэрыялаў, і ў першую чаргу саляркі, для збожжавых камбайнаў. Прэзідэнт запатрабаваў ад кіраўнікоў абласцей, раёнаў і сельгаспрадпрыемстваў рабіць стаўку на камбайны айчыннай вытворчасці. І толькі для тых гаспадарак, у якіх ураджайнасць перавышае 50 цэнтнераў збожжа з гектара, можна закупляць асобныя віды замежнай тэхнікі.
Па сутнасці разглядаемых пытанняў трымалі справаздачу на нарадзе прадстаўнікі ўраду, кіраўнікі рэспубліканскіх устаноў і аблвыканкамаў.
Дакладна і пераканаўча дакладваў Прэзідэнту аб стане спраў у аграпрамысловым сектары нашай вобласці старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон.
— У нас пастаянна задзейнічана ў рабоце больш чым 90 працэнтаў камбайнаў ад наяўных, — паведаміў Аляксандр Серафімавіч. — Кожны дзень прырост да ўборачнай плошчы складае шэсць працэнтаў, а ў асобныя дні і больш. А ўсяго на сёння ўбрана ўжо 25 працэнтаў да плана.
Як выявілася ў ходзе дакладаў іншых губернатараў, у гамяльчан самыя высокія тэмпы ўборкі, нават вышэйшыя, чым у суседзяў з Брэсцкай вобласці.
Прэзідэнта зацікавіла, ці выконваюцца яго патрабаванні па выдзяленню дызельнага паліва для сельгаспрадпрыемстваў па льготных цэнах. І тут усё ў парадку. Калі кошт кілаграма дызпаліва на аўтазапраўках Гомеля і вобласці складае 1312 рублёў, то для вяскоўцаў яно прадаецца па 980 рублёў.
А. С. Якабсон паведаміў і аб тым, што паспяхова вядуцца жніво і рэалізацыя піваварнага ячменю. Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам яго ўра-
джайнасць узрасла на 10 цэнтнераў і склала 34 цэнтнеры з гектара. Тое ж можна сказаць і пра азімы рапс. Але ў Віцебску на адпаведным прадпрыемстве пры яго прыёме прыдзірліва адносяцца да якасці пастаўляемай прадукцыі. Прэзідэнт патрабаваў тут жа навесці парадак.
Аляксандр Серафімавіч расказаў таксама аб тым, што нарыхтавана ўжо з разліку на ўмоўную галаву жывёлы 10,5 цэнтнера кармавых адзінак. Нягле-дзячы на шэраг іншых неадкладных работ у вобласці працягваецца корманарыхтоўка.
Штодзённы прырост на ўмоўную галаву жывёлы складае 0,1 цэнтнера кармавой адзінкі. І гэта адзін з лепшых паказчыкаў у рэспубліцы.
Пацікавіўся Прэзідэнт у нашага губернатара, як у вобласці ажыццяўляецца праграма па вырошчванню цыбулі і зялёнага гарошку. Аляксандр Серафімавіч паведаміў, што сёлета валавы збор цыбулі складзе 15 тысяч тон, а ўжо ў наступным годзе бу-дзе даведзены да 25 тысяч. Магчымасці і рэзервы для гэтага ёсць. Яны спаўна выкарыстоўваюцца.
Будуць выкананы заданні па вырошчванню і перапрацоўцы зялёнага гарошку. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым адобрыў работу аграпрамысловага сектара вобласці. Гомельшчына, бадай, адзіны рэгіён, да якога ў ходзе селектарнай нарады не выказвалася прэтэнзій да арганізацыі сельскагаспадарчых работ і іх вынікаў.
Кіраўнік дзяржавы выклікаў на сувязь генеральнага дырэктара “Гомсельмаша” В. А. Жмайліка і пацікавіўся вытворчасцю камбайнаў “КЗР-10” і “КЗС-7”, а таксама работай завадчан па стварэнню новай, больш эфектыўнай тэхнікі.
— На 1 жніўня было выпушчана 611 айчынных камбайнаў, а да 15 чысла іх колькасць давядзём да 700, — адрапартаваў Валерый Аляксеевіч. — Усяго сёлета прадпрыемства паставіць вяскоўцам больш за тысячу збожжавых камбайнаў.
В. А. Жмайлік таксама паведаміў, што зараз завод працуе над стварэннем новых узораў не толькі збожжавых, а і іншых камбайнаў. У Карэліцкім раёне, напрыклад, праходзіць выпрабаванні і новы льнокамбайн вытворчасці “Гомсельмаша”. У бліжэйшыя дні яшчэ чатыры такія камбайны будуць у эксперыментальным парадку выпрабоўвацца на палях рэспублікі, у тым ліку і ў нашай вобласці. Прэзідэнт паабяцаў сельмашаўцам аказваць усебаковую падтрымку і фінансавую дапамогу. Выказаў пажаданне паскорыць работы, звярнуць асаблівую ўвагу на якасць вырабляемай тэхнікі і на фарміраванне даступных для вяскоўцаў цэн.
У заключэнне Прэзідэнт звярнуўся з патрабаваннем і просьбай да ўсіх удзельнікаў жніва забяспечыць высокапрадукцыйнасць уборачнага канвеера, паставіць заслон стратам і завяршыць уборачныя работы да 25 жніўня.
Сцяпан БАЛОТКІН
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать