Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЗМ_Гомельская-правда_816х197.jpg

Дажынкі з важкім караваем

1933 0 23:12 / 24.01.2008
За дзень да дажынак старшыні Гомельскага райвыканкама У. С. Маёраву пазваніў старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон і павіншаваў з працоўнай перамогай — па выніках першага паўгоддзя раён заняў другое месца ў рэспубліцы па выхаду сельгаспрадукцыі на гектар угоддзяў, прапусціўшы наперад толькі мінчан. Гамяльчане апярэдзілі і баранавіцкіх хлебаробаў, якім уступілі па выніках работы за першы квартал.
Такую прыемную навіну і падзяку Аляксандра Серафімавіча У. С. Ма-ёраў давёў да перадавых камбайнераў, якія ў мінулую суботу сабраліся ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Саўгас-камбінат “Сож” на свята ўраджаю — дажынкі. Уладзімір Сяргеевіч падкрэсліў, што ў агульную скарбонку працоўных здабыткаў значны ўклад уносяць і працаўнікі палёў. А сёлета яны дабіліся небывалага поспеху па ўраджайнасці і валаваму збору збожжавых і зернебабовых культур. На круг выйшла больш як па 30 цэнтнераў збожжа, а ўсяго намалацілі звыш 51 тысячы тон хлеба. Гэта прыкладна на 20 тысяч тон больш, чым было атрымана летась.
— Такой прыбаўкі ўраджаю хлеба раён дабіўся дзякуючы своечасоваму рамонту і высокаэфектыўнаму выкарыстанню тэхнікі на ўсіх этапах работ, — адзначыў У. С. Маёраў. — Да таго ж, сёлета мы былі на жніве ў дастатку забяспечаны палівам для камбайнаў. Людзі стараліся, і надвор’е не падводзіла.
Першыя тры месцы па валаваму збору збожжа занялі калгасы (СВК) “Урыцкае”, “9 Мая”, “Сцяг Радзімы”, дзе адпаведна намалочана 10,3, 3,8 і 3,1 тысячы тон хлеба.
Лепшых вынікаў па выхаду збожжа на бала-гектар дабіліся хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства “Саўгас-камбінат “Сож”, калгаса (СВК) “Урыцкае” і калгаса (СВК) “Лапацінскі”.
У індывідуальным спаборніцтве сярод камбайнераў пераможцамі прызнаны экіпаж у саставе Аляксандра Маруненкі і Івана Кручкова з калгаса (СВК) “Урыцкае”, які намалаціў больш тысячы тон збожжа. На другім месцы — камбайнеры Іван Грытчанка і Вадзім Дашук, а на трэцім — Анатоль Кот і Юрый Быхавец з гэтай жа гаспадаркі.
Былі падведзены вынікі сярод маладзёжных экіпажаў камбайнераў, а таксама вадзіцеляў, якія адвозілі збожжа. Вызначаны і лепшыя арга-нізацыі, якія абслугоўвалі сельскія гаспадаркі.
Усім перадавікам уручаны адпаведныя дыпломы і каштоўныя падарункі.
З цікавымі нумарамі канцэртнай праграмы перад перадавікамі жніва выступілі лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна.
А ўчора хлебаробы зноў працавалі на палях раёна.
— Ужо зараз поўным ходам вя-дзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых культур пад ураджай 2005 года, — паведаміла начальнік райсельгасхарчу В. Ф. Мохарава. — У полi i зараз шмат работы.
Лілія ВЯЛІЧКА, Сцяпан БАЛОТКІН
Общество
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт2 — копия.jpg