Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЦЗ_Гомельская правда_816х197рх.jpg

Вялікая перамога хлебаробаў

1733 0 23:13 / 24.01.2008
На свяце ў Ваўкавыску віншавалі і працаўнікоў Гомельшчыны
Шчодра аддзячыла сёлета матуля-зямліца хлебаробам за іх нястомную працу. На палях Беларусі вырашчаны і ўбраны небывалы за шмат гадоў ура-джай — намалочана звыш сямі мільёнаў тон зерня. І, як вядзецца з часоў нашых продкаў, калі ёсць удосталь хлеба — час ладзіць і песню. Герояў жніва і ўдзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2004” сустракаў напрыканцы мінулага тыдня старажытны Ваўкавыск, які адзначыць наступным летам сваё 1000-годдзе.
Гродзеншчына ўжо ў другі раз прымала шматлікіх гасцей галоўнага хлебаробскага свята. Запрошаны былі на яго і лепшыя камбайнеры, вадзіцелі, механізатары Гомельскай вобласці, якія сталі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва на сёлетнім жніве.
У Ваўкавыск накіраваліся на свята дажынак таксама кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый, раёнаў нашай вобласці, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сельгасвытворчасці.
У першы дзень святкавання дажынак на віншавальную сцэну падняліся для атрымання Ганаровых дыпломаў і каштоўных падарункаў — тэлевізараў, халадзільнікаў — удзельнікі жніва, якія занялі ў спаборніцтве другія і трэція месцы. Узнагароджванне праводзілі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2004”
І. М. Бамбіза і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Л. В. Русак.
Звыш трыццаці лепшых сельскіх працаўнікоў нашай вобласці былі ўзнагароджаны ў гэты дзень. Акрамя камбайнераў зерне- і кормаўборачных камбайнаў, вадзіцеляў, што працавалі на адвозцы зерня, атрымалі таксама ўзнагароды і шэраг кіраўнікоў гаспадарак Гомельшчыны. Так, у ліку пераможцаў агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў” — старшыня сельскагаспадарчага вы-творчага кааператыва “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна А. П. Падалячын і старшыня адкрытага акцыянернага таварыства “Саўгас-камбінат “Сож” Гомельскага раёна А. А. Татарынаў. Яны ўзнагароджаны Ганаровымі дыпломамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і грашовымі прэміямі ў памеры 49 мільёнаў рублёў на набыццё для сваіх гаспадарак трактароў “МТЗ-1221”. Не засталіся без узнагарод Ганаровымі дыпломамі таксама кіраўнікі тых гомельскіх прамысловых прадпрыемстваў, што ўнеслі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці краіны, — дырэктар хімічнага завода І. І. Антохаў і генеральны дырэктар РУП “Гомсельмаш” В. А. Жмайлік.
Кульмінацыяй свята дажынак стала прыбыццё раніцай у суботу ў Ваўкавыск Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Пачынаючы з 1996 года, калі па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы была адноўлена традыцыя ўшанавання лепшых хлебаробаў, Аляксандр Рыгоравіч асабіста ўручае ўзнагароды тым, хто заняў першыя месцы ў рэспубліканскіх спаборніцтвах на ўборцы ўраджаю.
Звяртаючыся да пераможцаў жніва, шматлікіх гасцей, запрошаных на свята дажынак, жыхароў Ваўкавыска, Прэзідэнт краіны падзякаваў за важкі хлебны каравай сёлетняга года, сабраны ў Беларусі.
— Гэты год зойме асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны як пераломны на шляху развіцця сельскагаспадарчай галіны, — адзначыў А. Р. Лукашэнка. — Вытворчасць хлеба — гэта аснова харчовай бяспекі краіны, галоўная ўмова няўхільнага павышэння жыццёвага ўзроўню яе грамадзян.
Прэзідэнт у сваёй прамове адзначыў і тое, што кіраўніцтва краіны не пакідае без увагі працаўнікоў вёскі. Толькі ў сёлетнім годзе з усіх крыніц фінансавання ў сельскую гаспадарку накіравана больш чым два трыльёны рублёў. Дзякуючы гэтай фінансавай падтрымцы ўзрасла культура земляробства, выведзены новыя гатункі сельскагаспадарчых культур, значна абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база гаспадарак. Адных толькі зернеўборачных камбайнаў апошнім часам сяльчане атрымалі каля адной тысячы. Упершыню наша краіна поўнасцю забяспечыла свае патрэбы ў цукровых бураках, піваварным ячменю, ільновалакне. На сяле пабудавана шмат новых прыгожых дамоў, узвядзенне жылля будзе працягвацца.
А затым наступіў самы хвалюючы момант — узнагароджванне Прэзідэнтам Беларусі пераможцаў жніва. У ліку першых падняўся на віншавальную сцэну старшы камбайнер калгаса (вытворчага сельскагаспадарчага кааператыва) “Савецкая Беларусь” Рэчыцкага раёна М. Ф. Герыловіч, які атрымаў камп’ютэр і грашовую прэмію ў памеры восем мільёнаў рублёў. Экіпаж зернеўборачнага камбайна “Дон-1500” братоў Мікалая і Івана Герыловічаў у шосты раз выходзіць пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на жніве — выдатны вынік! Ключы ад новенькага легкавога аўтамабіля атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі малады камбайнер КСУП “Судкова” Хойніцкага раёна Рыгор Сцішанок (на здымку). Яшчэ адзін легкавы аўтамабіль дастаўся ў якасці ўзнагароды пераможцу рэспубліканскага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў механізатару КСУП “Саўгас “Камуніст” Ельскага раёна Андрэю Журомскаму. Ганаровы дыплом і грашовая прэмія былі ўручаны кіраўніку механізаванага корманарыхтоўчага атрада ААТ “Буда-Кашалёўскія сыры” Уладзіміру Шасцерыкову.
Прэзідэнт краіны ўручыў таксама ўзнагароды кіраўнікам гаспадарак Гомельскай вобласці, якія занялі першыя месцы ў розных намінацыях: старшыні калгаса (ВСК) “50 год Кастрычніка” Рэчыцкага раёна Р. К. Шпакаву, старшыні калгаса (ВСК) “Урыцкае” Гомельскага раёна М. С. Чэркасу, старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Стадолічы” Лельчыцкага раёна А. А. Сукачу.
А. Р. Лукашэнка віншаваў з працоўнай перамогай таксама старшынь райвыканкамаў: Гомельскага — У. С. Маёрава, Ельскага — С. М. Канопліча, Рэчыцкага — А. В. Баранава, Лельчыцкага — У. А. Мірановіча, а таксама начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання названых раёнаў — адпаведна В. Ф. Мохараву, В. І. Засінца,
С. Ф. Краўчанку, В. І. Акуліча.
Запомніцца паездка ў Ваўкавыск на свята дажынак лепшым прадстаўнікам Гомельшчыны і разнастайнай культурнай праграмай. Вялікую цікавасць вы-клікалі наведванне святыні праваслаўя Беларусі — Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра, некаторых прадпрыемстваў Слоніма, гала-канцэрт на галоўнай пляцоўцы “Дажынак-2004” у Ваўкавыску з удзелам вядомых майстроў мастацтва і творчых калектываў нашай рэспублікі і Расіі.
Салютуючы выдатнай перамозе хлебаробаў краіны, вячэрняе неба над Ваўкавыскам расквеціў святочны феерверк.
Удзел у свяце дажынак прыняў старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта А. С. Якабсон. Дэлегацыю Гомельшчыны на “Дажынках-2004” узначальвалі намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч і начальнік аблсельгасхарчу Л. М. Апанасюк.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ,
спецыяльны карэспандэнт “Гомельскай праўды”


Общество
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт2 — копия.jpg