Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Мова продкаў нашых. І нашчадкаў?

11150 3 10:00 / 04.09.2010
Нацыянальная мова — неад’емная прымета любой нацыі. І ў справе яе захавання вядучая роля заўсёды адводзіцца сістэме адукацыі. Дакладней, павінна адводзіцца… А мы з дзяцінства недарэкі — Любіць яе як след не можам З кожным годам у Беларусі становіцца ўсё менш дзяцей, якія навучаюцца на беларускай мове. Яшчэ дзесяць гадоў назад на ёй вучыліся больш за 450 тысяч школьнікаў, што ў два разы больш, чым зараз. Што гэта? Паступовае выміранне ў выніку натуральнага адбору ці свядомае адмаўленне ад сваіх каранёў, сваёй гісторыі. Пачынаем паціху страчваць найважнейшае багацце — нашу мову, на якой размаўлялі прадзеды, дзяды і радзей ужо бацькі. А дзіцё прымае за родную мову тую, якую чуе ад нараджэння. На жаль, малыя грамадзяне краіны гадуюцца сёння ў сем’ях, дзе да роднага слова ставяцца ў большасці сваёй абыякава. Наступная прыступка — дзіцячы сад. І тут праблема: беларускамоўных груп у дзіцячых садах проста няма. У лепшым выпадку зрэдку праводзяцца заняткі па мове. Наступныя этапы адукацыі карціну не паляп­шаюць. У нашай рэспубліцы, па да­дзеных статыстыкі, каля 53% школ беларускамоўныя. Але пераважным чынам яны знахо­дзяцца ў вёсках. У гарадах гэты паказчык не дасягае і 2%. Атрымліваецца, што калі мы гаворым пра большую колькасць устаноў з навучаннем на беларускай мове, то гэта перш за ўсё невялікія вясковыя школы. У гарадах руская мова перабольшвае і ў паўсядзённым жыцці, і ў сістэме адукацыі. Павялічыць колькасць школ з беларускай мовай навучання можна па ініцыятыве мясцовых органаў улады. Смешна ска­заць, што акрамя беларускамоўных школ у нашай рэспубліцы толькі тры гімназіі, дзе працэс атрымання ведаў адбываецца на роднай мове. Дарэчы, адна з іх ёсць у нашым абласным цэнтры — гэта Беларуска-славянская гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа. Тут становішча па “моўнай” праблеме значна лепшае, чым у астатніх гімназіях і школах горада, за кошт таго, што ўся выхаваўчая работа праводзіцца на беларускай мове, на ўсіх пазакласных мерапрыемствах гучыць роднае слова. Але ёсць і свае падводныя камяні. — Калі раней было адрозненне хаця б у колькасці гадзін паміж рускамоўнымі і беларускамоўнымі школамі, то зараз гэтая колькасць аднолькавая, — дзеліцца сваімі развагамі настаўніца беларускай мовы і літаратуры беларуска-славянскай гімназіі Людміла Шульжэнка. — Наогул дзіўна: у гімназіях і ліцэях гадзін па мове менш, чым у агульнаадукацыйных школах. У гімназію з беларускамоўным навучаннем бацькі адда­юць сваіх дзяцей свядома. Многія разумеюць важнасць валодання родным словам. Але іх хвалюе лёс уласнага дзіцяці. Частым з’яўляецца пытанне: “А зможа мой сын (дачка) пры паступленні здаваць матэматыку (фізіку, хімію) па-беларуску?” Што тычыцца вышэйшых навучальных устаноў, то ў нашай краіне ўвогуле няма ніводнай вышэйшай навучальнай установы, у якой бы працэс адукацыі вёўся на беларускай мове. “Зыходзячы з такіх грамадскіх запытаў, — працягвае Людміла Аляксандраўна, — дакладныя навукі ў гімназіі выкладаюцца на рускай мове. Таму назваць нашу ўстанову беларускамоўнай складана”.   Навукоўцамі створана Чырвоная кніга моў. У залежнасці ад узроўню пагрозы і жыццяздольнасці выдзяляюць пяць катэгорый, у адпаведнасці з якімі мовы могуць знаходзіцца ў стане: няўстойлівасці, небяспекі, сур’ёзнай небяспекі, крытычнай сітуацыі і поўнага знікнення. Па дадзеных ЮНЕСКА, беларуская мова знаходзіцца ў стане няўстойлівасці. Гэта першая прыступка страціць свае карані… Беларускае слова — замежнае? Дзеці мала зараз чытаюць, а на беларускай мове тым больш. Некаторыя вучні ўвогуле не разумеюць, аб чым ідзе гаворка на ўроку. Гэта як іншаземец, што толькі ўрыўкамі ўспрымае інфармацыю. Большасць слоў для яго незнаёмыя ці малазнаёмыя. Грамадства карыстаецца рускай мовай, тэлебачанне, сродкі масавай інфармацыі ў асноўным таксама рускамоўныя. Дзецям складана, бо родная мова гучыць фактычна толькі на ўроку. — Настаўнік беларускай мовы і літаратуры вельмі рэдка атрымлівае дапамогу ад бацькоў, — гаворыць Тамара Ерамеева, якая больш за чвэрць стагоддзя аддала навучанню слову Купалы і Коласа. — Яшчэ менш можна сустрэць сем’і, дзе родная мова гучыць у паўсядзённым жыцці. З боку Міністэрства адукацыі беларуская мова неразбалаваная ўвагай. Дастаткова толькі падлічыць прадметы, якія вядуцца ў агульнаадукацыйных школах на ёй. Цікавы той факт, што рэпетытараў па беларускай мове не наймаюць… Многія настаўнікі прызнаюць, што праграма пабудавана добра. Настаўніку нават прапаноўваецца выбар пры вывучэнні твораў некаторых пісьменнікаў. Але як, скажыце, у адну-дзве акадэмічныя гадзіны даць “Дзікае паляванне караля Стаха” Караткевіча?.. Праблема яшчэ і ў тым, што, дзеці, выходзячы з пачатковай школы, не падрыхтаваныя да паўнацэннага навучання беларускай мове. Настаўнікі не звяртаюць пэўнай увагі на гэтую дысцыпліну. Гэта таксама абумоўлена недастатковай колькасцю га­дзін, ды і падрыхтоўка настаўнікаў пачатковай школы пакідае жадаць лепшага. Фактычна навучанне беларускай мове пачынаецца з пятага класа. Змяніць сітуацыю ў лепшы бок можа толькі сістэма адукацыі. Да таго ж на ўсіх узроўнях. Альбо мова будзе выміраць… Верыцца, што не дапусцім гэтага. І пакуль ёсць людзі, якія валодаюць роднай мовай, і пакуль яны даносяць яе да іншых, беларуская мова будзе жыць. Лепш за ўсё надзею на гэта выказаў Ніл Гілевіч: Пакуль паэты будуць пець — Не быць Радзіме безыменнай, Зямлі бацькоў — не анямець.
Общество


20240419_091146.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Лявон 01/01/1970 03:00
Чытаю,пішу і размауляю па-беларуску.
Родная мова для мяне беларуская.
З павагай-Лявон.
Цитировать
Змагар 01/01/1970 03:00
Беларуская Мова - адна з найлепшых і найстаражытнейшых у свеце. Беларускай Мове - агульнае пашыренне у Беларусі!

З пашанай,
Змагар
Цитировать
Уладзімір Васькоў, Тула 01/01/1970 03:00
Апошнія два гады для мяне стала відавочна, што беларуская мова практычна памёрла. І тут "народ і партыя адзіныя" - што звычайныя беларусы, што ўлада, якую яны выбіраюць, пляваць хацелі на гэтую мову. Праўда беларусам яшчэ прыйдзецца за гэта заплаціць.
Цитировать