Шчодры вечар, добры вечар!
4302 0 23:13 / 24.01.2008
13 студзеня ўвечары на плошчы сабраліся людзі. Свята адкрыў святар мясцовай царквы, айцец Міхаіл. Разам з пеўчымі ён ухваліў Раджаство Хрыстова і павіншаваў жыхароў Лоева з наступіўшым новым годам.
А потым пачаўся абрад калядавання. Гаспадароў і іхніх дзяцей “умоўнай” хаты віншавалі калядоўшчыкі, спяваючы і зычачы ім:
“...У дзяжы з падыходам,
А ў печы з падростам,
На стале з прыбыткам
З добрым ужыткам!”
Не абышлося без казы (пладавітасць, дабрабыт), павадыра з мядз-ведзем (сіла, здароўе), цыгана з канём, афіцэра з маладзіцай, механошы, шчодрых і іншых традыцыйных персанажаў каляднага свята. Трэба сказаць, што сярод песень былі і мясцовыя, якіх больш нідзе не пачуеш.
Увесь абрад быў насычаны гумарам, жартамі: тут каза танцавала і “ўмірала”; гаспадар “купляў каня”; “дрэсіраваны” мядзведзь паказаў, як некаторыя маладыя людзі танцуюць і бавяць свой вольны час. Афіцэр з маладзіцай жадалі шчасця і здароўя “ў ручкі, у ножкі і ў жывоцік трошкі!”, запрашаючы ўсіх прысутных на танцы.
З песняй “Будзь ваша здароў! Шчасця ўсім даволі, а бяды ніколі...” калядоўшчыкі пакінулі чулых гаспадароў, а іх месца занялі Дзед Мароз і Снягурка. Яны правялі конкурс на лепшыя калядную песню і шчадроўкі, у якім з задавальненнем прынялі ўдзел як дарослыя, так і дзеці.
В. ХАМЯНОК,
загадчык аддзела культуры Лоеўскага райвыканкама
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать