Добры старт
1320 0 23:13 / 24.01.2008
прагнозныя паказчыкі па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Сцяпан БАЛОТКІН
— А яны сёлета напружаныя, — напомніў Аляксандр Серафімавіч, — вытворчасць прадукцыі павінна скласці да ўзроўню мінулага года 110 працэнтаў, у тым ліку 120 працэнтаў у грамадскім сектары эканомікі. У цэлым старт узяты добры. Пераважная большасць раёнаў нават перавыконвае павышаныя заданні.
Словы губернатара ў ходзе сваіх справаздач пацвердзілі і кіраўнікі раёнаў. Напрыклад, старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама М. І. Чарныш адзначыў, што ў цэлым прагнозныя паказчыкі за першы квартал да леташняга ўзроўню будуць выкананы на 120 працэнтаў, у тым ліку ў грамадскім сектары — на 130 працэнтаў. Аб тым, што значна перавыконваюцца заданні, гаварылі таксама старшыні Гомельскага і Ельскага райвыканкамаў У. С. Маёраў і С. М. Канопліч. Дарэчы, на дзень правядзення нарады ў Ельскім раёне поўнасцю была выплачана заработная плата. Тут паспяхова працуюць па ўсіх іншых напрамках сельскагаспадарчай дзейнасці.
На нарадзе было адзначана, што пасля змены кіраўнікоў прыкметна паляпшаюцца справы ў сельскагаспадарчай галіне Петрыкаўскага і Рагачоў-
скага раёнаў. У той жа час нельга не адзначыць, што ніжэй сваіх магчымасцей працуюць хлебаробы ў Веткаўскім, Акцябрскім, Чачэрскім і некаторых іншых раёнах.
— Недаравальна, што ў Чачэрскім раёне прагнозныя паказчыкі не выконваюцца нават у грамадскім сектары, — зазначыў на нарадзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч. — Трэба значна прыбавіць у рабоце сельскагаспадарчай галіны, асабліва ў грамадскай жывёлагадоўлі.
Георгій Віктаравіч таксама звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на актывізацыю работ па падрыхтоўцы да веснавой сяўбы, дзе яшчэ шмат вузкіх месцаў, своечасовую выплату заработнай платы і разлікаў за энерганосьбіты.
— У раёнах з найбольш відавочнымі ўпушчэннямі ў бліжэйшы час пабываюць нашы спецыялісты і дапамогуць паправіць становішча, — запэўніў старшыня аблсельгасхарчу Л. М. Апанасюк.
Намеснік старшыні аблвыканкама
У. Р. Надтачаеў ахарактарызаваў сітуацыю па будаўніцтву жылых домікаў для вяскоўцаў. У гэтай галіне, хаця і праглядваюцца поспехі, аднак ёсць і ўпушчэнні. Не выходзяць, напрыклад, на планавыя заданні ў Брагінскім, Веткаўскім, Акцябрскім, некаторых іншых раёнах. Горш таго, не ўсюды падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя. Да першага мая гэтыя пытанні абавязкова павінны быць вырашаны.
На селектарнай нарадзе таксама абмяркоўваліся пытанні ажыццяўлення Дзяржаўнай праграмы па адраджэнню і развіццю вёскі.
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать