Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЗМ_Гомельская-правда_816х197.jpg

Няма роўных у “Начах блюзавых”

1782 0 23:14 / 24.01.2008
Мінулым разам мы паведамлялі ўжо пра новы праект Аляксандра Цыганка. Хоць новым яго назваць нельга. “Al narrator orchestra” (на здымку) існуе даўно і добра вядомы і дома, і за мяжой. А менавіта ў гэтай сваёй канцэпцыі — карыбіен-кэджэн, існуе з 2002 года. Акрамя гэтага, трэба зрабіць яшчэ адно ўдакладненне — на губным гармоніку іграе Дзмітрый Роба, а не Юрый Мірашнічэнка. Зноў звярнуцца да гэтага праекта прымусіла даволі значная падзея. Зусім нядаўна гурт вярнуўся з Польшчы, дзе браў удзел у 15-х “Начах блюзовых” у Раве Мазавецкай і заняў першае месца ў конкурснай праграме. Трэба дадаць, што Беларусь была прадстаўлена таксама гуртом “Мадера Хард Блюз” на чале з Юрыем Міхайлавым, які выступіў як госць фестывалю, а саму падзею асвятляла вядучая праграмы “Радыё-1” “Музычны партал” Марына Ціхамірава. Дарэчы, два гады таму першае месца атрымалі таксама беларусы — каманда з Мінска “Біг Вэл, Свет, Эл”, а летась прыз узяў гадаванец Аляксандра Цыганка Аляксандр Бондараў. Такім чынам, можна сказаць, што ў гэтым музычным напрамку Беларусь займае не апошнія пазіцыі ў Сярэдняй Еўропе.
Што ж прадставіла гомельская каманда? Што гэта за стыль такі?
— У адрозненне ад чыкагскага, ці блюза Місісіпі, — кажа
А. Цыганок, — гэта музыка з’яўляецца прыкладам суіснавання дзвюх культур — французскай і афрыканскай. Франка-крэольская музыка. У сувязі з гэтым і адпаведныя інструменты. Замест ударных — перкусія, замест фартэпіяна — тэйп-акардэон (кнопачны).
Але, канешне, без блюзавай слайд-гітары і губнога гармоніка не абыйшлося. Дзмітрый Роба атрымаў нават спецыяльны прыз журы за сваё выкананне. Спадабаўся палякам і акардэон Аляксандра Гулая. Акрамя пералічаных музыкантаў у склад “Al narrator orchestra” ўвайшлі Антон Лапацін (бас), а перкусію падмацаваў Аляксандр Васільеў. Не так даўно выйшаў дэма-альбом каманды “Песні вялікай ракі”, які ўжо быў прадстаўлены на Першым нацыянальным радыё і быў складзены у асноўным з чыкагскіх блюзаў пачатку XX стагоддзя. Цяпер музыкі працуюць над новым запісам, гэтым разам больш адпаведным новай крэольскай стылістыцы.

Скрыпка гомельскай дрыгвы

І працягнем пра альтэрнатыўную музыку. Перш неабходна зрабіць колькі ўдакладненняў наконт “glofira”. Браты Сяргей і Антон Сочневы на самой справе родныя, а не дваюрадныя, і яшчэ “Spinster” кавероў “Prodigy” не выконвалі, рабіў гэта гурт “Outcry”, які браты заснавалі яшчэ ў Рэчыцы.
Сёння распавядзем пра “Бан-жвірбу” — гурт, які стварыў Дзмітрый Лазарэнка пасля распаду “the Dazers”. Проста кажучы “the Dazers” не маглі больш існаваць пад такой назвай, бо музыка набыла вельмі народны характар. З’явілася скрыпка гомельскай дрыгвы — “Бан-жвірба”. Зайгралі фольк з дамескам англійскага харда 60 — 70-х. Атрымоўвалася нешта вельмі гітарнае і нехарактэрнае для нашага горада. Гурт заўсёды вылучаўся моцнай рытм-секцыяй, і барабаны займаюць не апошняе месца. Руслан, як складаная драм-машынка, у якую закідваюць нашу народную музычную спадчыну, і якая выдае ўжо нешта не зусім тутэйшае. Але вельмі “тутэйшы” голас Крысціны Перагудавай — такі кірмашова-вясковы, балюча знаёмы з дзяцінства.
На працягу 2002 года і ў пачатку 2003-га ўзгадак пра каманду з’яўляецца ўсё меней. Проста Міця ўладкаваўся на год у вайсковы ансамбль, а ў Крысціны з Уладзімірам з’явіліся вельмі важкія сямейныя абставіны. Новы альбом “Палын-трава” пачулі ў 2003-м. Першыя запісы былі вельмі гітарныя, гэты ўжо іншы. Больш аўтарскі, фолькавы матэрыял яшчэ больш па-свойму пераасэнсаваны, эксперыменты з інструментамі, з гукам, рознымі стылямі. Але напрыканцы “Таямніца”, пяшчотная джаз-рокавая балада. Мінск слаба адрэагаваў, і ў Гомелі яны паказваліся не часта.
І вось напрыканцы 2004 года “Бан-жвірба” нарэшце з’явіліся на вялікіх акцыях у Віцебску і дома, а напачатку 2005 зладзілі сумесную з іншымі фалькларыстамі — “Бі-фолк” вечарыну, пра якую мы раней паведамлялі. Гурт паказаў у асноўным стары матэрыял, але моцна, шчыльна не падлезеш. М. Гаўрылін сцвярджае, што гурт цяпер больш накіраваны на фанк. Новы альбом пакуль не гатовы. Але магчыма штосьці з яго можна будзе пачуць на канцэрце, які адбудзецца 30 чэрвеня ў ГЦК, дзе акрамя іх выступяць glofira, homo erectus, the ladder.
Андрэй АНАНЬЕЎ
Общество
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт2 — копия.jpg