Аграгарадкі выходзяць на старт
1675 0 23:14 / 24.01.2008
Новы праграмны дакумент накіраваны на вывад аграрнай галіны на больш высокі ўзровень развіцця, рашэнне шматпланавых сацыяльных праблем вёскі, карэннае паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту сельскага насельніцтва. Адным з напрамкаў вырашэння гэтай праграмы з’яўляецца стварэнне аграгарадкоў.
— Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння вёскі на Гомельшчыне на працягу пяці гадоў будзе арганізавана 238 аграгарадкоў, у тым ліку ўжо сёлета 42, — паведаміў Георгій Віктаравіч. — Асновай іх з’яўляюцца буйныя населеныя пункты, дзе размешчаны адміністрацыйныя цэнтры сельгаспрадпрыемстваў і сельскія Саветы і дзе найбольш развіта сацыяльна-бытавая сфера. Стварэнне аграгарадкоў і прадугледжвае набліжэнне умоў жыцця сельскага жыхара да гарадскога. Але для гэтага трэба многае зрабіць. Толькі на развіццё аграгарадкоў, уключаючы будаўніцтва, рэканструкцыю і ўзнаўленне аб’ектаў сацыяльна-культурнай, камунальнай, інжынерна-транспартнай інфраструктуры, у бягучым годзе з усіх крыніц фінансавання выдзяляецца 90 — 100 мільярдаў рублёў.
Сёлета дарожнікам трэба асвоіць 13 мільярдаў рублёў капіталаўкладанняў. Работнікі бытавога абслугоўвання ўзяліся за наладжванне і арганізацыю комплексных прыёмных пунктаў. Дзесяць неабходна пабудаваць новых. Бытавікам патрэбна дабіцца, каб сёлета запрацавалі 42 комплексныя прыёмныя пункты, а да канца 2010 года — 238.
Вядзецца рэканструкцыя і расшырэнне ўстаноў медыцыны, культуры, гандлю. Прадумваюцца пытанні забеспячэння ўсіх галін кваліфікаванымі кадрамі. Дарэчы, з арганізацыяй аграгарадкоў з’явяцца сотні, калі не тысячы новых рабочых месц.
У журналістаў узнікла пытанне: а ці не прывядзе гэта да таго, што гаспадаркі, якія не ўваходзяць у праграму, могуць аказацца ў баку ад гэтага развіцця?
— Па-першае, аграгарадкі арганізоўваюцца на тэрыторыі вобласці так, што ад іх да кожнага населенага пункта, нават невялікага, не больш дзесяці кіламетраў, таму паслугі будуць даступныя большасці сельскіх жыхароў, — растлумачыў Г. В. Дашкевіч. — Па-другое, праграма адраджэння сяла прадугледжвае развіццё сацыяльнай і вытворчай сферы не толькі ў аграгарадках, а і развіццё вескі ў цэлым. Многае робіцца па паляпшэнню іншых напрамкаў дзейнасці аграпрамысловага комплексу. Працягваецца жыллёвае будаўніцтва з улікам узвядзення ў год пяці новых домікаў у кожнай гаспадарцы, што дасць прыток маладых спецыялістаў у вобласць.
Гаворачы аб мерах па павышэнню матэрыяльнага становішча сельскіх працаўнікоў, Г. В. Дашкевіч адзначыў: зарплата на працягу апошніх трох гадоў павышаецца. Але пакуль яна застаецца нізкай. Бяда не ў тым, што мала плацім, а ў тым, што мала зарабляем. Вось таму зараз і стаіць задача паўсюдна ўкараняць у вытворчасць метады навукі і перадавога вопыту, найноўшыя інтэнсіўныя тэхналогіі з тым разлікам, каб пры меншых затратах атрымаць больш прадукцыі, пераходзіць на прыбытковыя метады гаспадарання.
Колькасць стратных гаспадарак у апошні час зменшылася да мінімуму. Калі на 1 студзеня мінулага года было 240 такіх гаспадарак, то на такую ж дату сёлета іх стала менш 20, а праз год не павінна быць увогуле. Аказанне матэрыяльнай і фінансавай дапамогі сельскагаспадарчай галіне ў спалучэнні з іншымі арганізацыйна-эканамічнымі мерамі згодна з папярэднімі падлікамі дазволіць за сёлетнія паўгода ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічыць валавую вытворчасць прадукцыі прыкладна на 40 працэнтаў. У цэлым за год чакаецца далейшае павышэнне росту аб’ёмаў выхаду сельскагаспадарчай прадукцыі.
Сцяпан БАЛОТКІН
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать