Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЗМ_Гомельская-правда_816х197.jpg

“Зара” ўзыходзіць рана

1287 0 23:14 / 24.01.2008
У апошнія гады стала ўжо добрай традыцыяй, што саўгас-камбінат “Зара” першым у Мазырскім раёне пачынае і заканчвае неадкладныя палявыя работы. А сёлета на жніве ўвогуле хлебаробы гэтай гаспадаркі паказалі клас. Яны першымі ў вобласці за два тыдні закончылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Займалі яны найбольшую плошчу ў раёне — 1366 гектараў.
— У адрозненне ад мінулага года мы стварылі сёлета не адзін уборачна-транспартны атрад, а два, якія ўключыліся ў работу выбарачна, як толькі сталі паспяваць першыя збожжавыя, — расказвае дырэктар саўгаса У. А. Дворнік. — Гэта звязана з тым, што ў нас невялікія контуры палёў, і канцэнтрацыя ўсёй уборачнай тэхнікі на малых участках стварала б пэўныя праблемы. А так не было перашкод.
Уладзімір Андрэевіч падкрэслівае, што на ўсіх адзінаццаці камбайнах камбайнеры працавалі высокапрадукцыйна. Найбольшых намалотаў па выніках жніва дабіліся старэйшы камбайнер Мікалай Васільевіч Перапеча з маладым памочнікам Уладзімірам Ламановічам, якія ўпершыню працавалі на сельмашаўскім камбайне навейшай мадэфікацыі КЗС-10К.
— На будучы год плануецца купіць яшчэ адзін КЗС-10К. Ужо загадзя вырашана, што яго аддадуць мне. А ўвогуле, скажу я вам, — машына гэта класная. За ёй, як кажуць, будучае, — сказаў малады механізатар.
Зараз Уладзімір Ламановіч, як і большасць іншых камбайнераў саўгаса, перасеў на трактар і рыхтуе глебу пад сяўбу азімых культур. Яны павінны заняць, не лічачы рапсу, сяўба якога зараз вядзецца, тысячу гектараў.
У саўгасе толькі два камбайны “Дон-1500” па-ранейшаму ў рабоце. Яны дапамагаюць убіраць збожжавыя насельніцтву на прысядзібных участках. Яшчэ некалькі камбайнаў працуюць на заканчэнні жніва ў суседніх гаспадарках.
Высокая і ўраджайнасць збожжавых. На круг выйшла па 39 цэнтнераў. Па гэтаму паказчыку “Зара” ўступае толькі дзяржаўнай насеннай станцыі і эксбазе “Крынічная”, дзе з гектара адпаведна атрымана 44,6 і 42,9 цэнтнера хлеба.
— Гэтыя гаспадаркі таксама завяршылі жніво, — гаворыць старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М. Ф. Аляхновіч. — Убралі хлеб ужо ў СВК “Бабраняты”, іншых калгасах. Думаю, у канцы тыдня раён у цэлым рапартуе аб завяршэнні ўборкі хлеба.
Хутка ў раёне будуць праведзены дажынкі. Пераможцаў спаборніцтва чакаюць граматы, грашовыя прэміі, падарункі, песні самадзейных артыстаў у іх гонар.
Сцяпан БАЛОТКІН
Общество
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт2 — копия.jpg