Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Свята ткацтва «Кросенцы» адбылося ў мінулую суботу ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна

13444 0 03:27 / 27.08.2015
Бярозавы гай каля Неглюбскага цэнтра ткацтва быў расквечаны рознакаляровымі ручнікамі. Удзельнікі свята, сярод якіх і паважаныя ткачыхі, і маладыя захавальнікі нацыянальнай культуры, дэманстравалі ўнікальныя шэдэўры.
Кіраўнікі гуртка «Ніток» цэнтра ткацтва Людміла Кавалёва, Таццяна Суглоб, Алена Дзямчыхіна адрадзілі і рэканструявалі традыцыйны неглюбскі строй, захавалі своеасаблівую тэхніку ткацтва, яго самабытнасць, непаўторнасць. Нездарма ў 2014 годзе калектыву цэнтра прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
За некалькі дзён да свята быў аб’яўлены конкурс тканых сурвэтак. Па яго выніках пераможцамі сталі хлопчыкі, якія займаюцца ткацтвам у гуртку «Ніток». Для ўдзельнікаў свята выступілі фальклорныя калектывы «Мяркулавіцкія вячоркі» з Чачэрскага раёна, ансамбль гарманістаў «Кармянскія прымакі», калектыў «Отрада» з вёскі Верашчакі Бранскай вобласці Расіі.















































Фото автора
Общество


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать