...А быў калгас стратным
2044 0 23:12 / 24.01.2008
— А па выніках мінулага года гэты калгас меў страты ў 63 мільёны рублёў, — паведаміла Аляксандра Аляксандраўна. — Сёлета за чатыры месяцы ліквідаваў іх і мае 25 мільёнаў прыбытку.
Як жа і за кошт чаго гаспадарка так хутка змагла выйсці з прарыву? Гэта пытанне я адрасаваў яе кіраўніку Р. К. Шпакаву.
Рыгор Купрыянавіч — старшыня калгаса са стажам больш як у трыццаць гадоў.
— На працягу гісторыі калгаса былі ўзлёты і падзенні, — зазначыў Рыгор Купрыянавіч. — Але ў большасці мы працавалі стабільна. У канцы мінулага года да нас далучылі суседні адстаючы калгас “24 з’езд КПСС”, які быў у даўгах як у шаўках. Яго страты былі пера-кладзены на нашу гаспадарку, што і пацягнула яе ўніз. Выйсці з прарыву можна было, толькі паправіўшы становiшча ў нашым новым падраздзяленні. Умовы і магчымасці для гэтага былі. Землі ў суседзяў значна лепшыя, чым у нас. Але мы з гектара атрымлівалі па 40 цэнтнераў збожжавых культур, а яны — у межах 15.
Надоі малака, як паведаміў Рыгор Купрыянавіч, і ўвогуле былі нізкімі. У сярэднім ад каровы за год там не атрымлівалі і дзве тысячы кілаграмаў малака, у той час як тут перакрывалі трохтысячны рубеж.
Вялікае адставанне назіралася па ўсіх іншых вытворча-эканамічных паказчыках сельскагаспадарчай дзейнасці. Асноўная прычына гэтага адставання заключалася ў нездавальняючай арганізацыі працы людзей, адсутнасці належных адносін іх да справы, слабай працоўнай і тэхналагічнай дысцып-ліне. На вытворчых участках не выконваўся распарадак рабочага дня. Ранейшыя кіраўнікі гаспадаркі, а іх толькі на працягу года змя-нілася тры, скардзіліся, што парадак навесці немагчыма. Па-іншаму разважыў Р. К. Шпакаў, які лічыць, што безнадзейных сітуацый не бывае, з кожнай можна знайсці выйсце. У новым падраздзяленні ён і пачаў работу з навядзення працоўнай дысцыпліны і элементарнага парадку на вытворчасці. У гэтай справе абапіраўся не толькі на сваіх спецыялістаў, а і на кіраўнікоў суседняга падраз-дзялення — начальніка ўчастка П. Р. Даві-дзюка, загадчыка фермы В. Р. Каваленку, іншых спецыялістаў.
— Правялі растлумачальную работу з людзьмі, пазнаёмілі з яе арганізацыяй сусе-дзяў, — расказвае Р. К. Шпакаў. — Сталі прымяняць строгія меры да парушальнікаў дысцыпліны. Суседзям аказалі дапамогу і ў забеспячэнні жывёлы кармамі. Выйсця іншага не было. Праўда, летам мы ўдосталь назапасілі кармоў для сваёй жывёлы. На большае пагалоўе не разлічвалі. Але давялося падзяліцца. У той жа час далі зразумець, што ў падраздзяленні ёсць вялікія магчымасці мець у дастатку кармы ўласнай вытворчасці.
Ужо з вясны каля фермы пачалі перазалужэнне закінутай пашы. Часткова пасеялі тут шматгадовыя травы з падсевам аднагадовых. Выдзелілі ўчасткі азімага жыта на зялёную падкормку. Па-гаспадарску арганізавалі пашавае ўтрыманне жывёлы. Дапамаглі канцэнтраванымі кармамі.
Добрыя змены ўспрынялі вяскоўцы і самі пачалі працаваць лепш. Упарадкавалі тэрыторыю вакол фермы ў вёсцы Гасцівель. Развялі нават клумбы з кветкамі. Значна палепшылі і вытворчыя паказчыкі. Калі летась у чэрвеньскія дні тут у сярэднім ад каровы не надойвалі і па сем кілаграмаў малака, то сёлета атрымліваюць больш як па дзесяць. Прадукцыйнасць кароў прадаўжае расці. Ушчыльную на ферме заняліся аднаўленнем і абнаўленнем дойнага статка за кошт першацёлак, якія вырошчваюцца ад высокаўдойных кароў.
Аплата працы вядзецца строга па выніках работы, улічваюцца колькасць надоенага малака, яго якасць, захаванасць маладняку і іншыя фактары. Работнікі фермы на практыцы пераканаліся: хто лепш працуе, у таго і зарплата большая. Ураўнілаўкі ўжо няма. Напрыклад, даярка А. А. Доўбыш за красавік
атрымала 376 тысяч рублёў, Н. Т. Калеснік — 319 тысяч, а асобныя не атрымалі і па 200. Механізатары, якія актыўна ўдзельнічалі ў вясновых палявых работах, за месяц зарабілі больш як па 600 тысяч рублёў.
— Я ў былым калгасе займаў пасаду галоўнага інжынера, а зарплата была ў два разы ніжэйшая, чым зараз. Ды і атрымлівалі яе несвоечасова, — гаворыць начальнік участка
П. Р. Давідзюк.
Павялічваецца зарплата ў людзей не сама па сабе, а таму, што ў гаспадарцы пастаянна расце вытворчасць сельгаспрадукцыі і яе рэалізацыя. Прыкметна павышаюцца і фінансава-эканамічныя паказчыкі.
— У цэлым па гаспадарцы мы прымаем неабходныя меры, каб пры найменшых за-
тратах мець большую грашовую выручку, — расказвае старшыня калгаса Р. К. Шпакаў. — Сёлета, напрыклад, на 80 гектарах вырошчваем яжу зборную на насенне. Яна добра ідзе ў рост. З гектара атрымаем не менш як па 10 цэнтнераў. І сябе забяспечым насеннем, і бу-дзем мець дадатковыя грошы ад яго рэалізацыі. Чакаецца павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства нават у большай колькасці, чым прадугледжана прагнозамі. А гэта зноў-такі дадатковыя грошы. Вобразна кажучы, стратнасць адступае, а прыбытак наступае.
Начальнік Рэчыцкага райсельгасхарчу С. Ф. Краўчанка паведамляе, што паступова лік-відоўваюць стратнасць у КСУПе “Камсамольск”, калгасе імя Фрунзе, некаторых іншых гаспадарках раёна.
У гутарцы са мной намеснік старшыні ка-мітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама па эканоміцы Д. І. Осіпаў пад-крэсліў, што ёсць добрыя прыклады і ў цэлым па вобласці. Па выніках работы за 2003 год з 338 сельгаспрадпрыемстваў (без уліку рэспубліканскай формы ўласнасці) стратных было 259. У першым квартале 2004 года іх колькасць скарацілася да 98. Калі летась рэнтабельнасць усіх гаспадарак была мінус 17 працэнтаў, то сёлета за першы квартал яна склала ўжо плюс 10 працэнтаў.
Але супакойвацца пакуль таксама рана. Нягледзячы на пэўныя поспехі, становішча ў аграпрамысловым сектары застаецца складаным. Амаль ва ўсіх раёнах ёсць яшчэ стратныя гаспадаркі, а ў Жлобінскім, Кармянскім, некаторых іншых іх найбольш. Кіраўнікі і спецыялісты такіх гаспадарак звычайна скардзяцца на праблемы, якія самі не ў сілах рашыць. Не аспрэчваю, праблем сапраўды паўсюдна хапае. Але там, дзе за справу бяруцца па-гаспадарску, праяўляюць ініцыятыву і разваротлівасць, фінансава-эканамічнае становішча прыкметна паляпшаецца. Яскравы прыклад таму — работа Р. К. Шпакава і яго каманды.
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать