Працаваць ў комплексе
1464 0 23:12 / 24.01.2008
— Светлагорскі раён дабіўся найвышэйшых паказчыкаў па прыбаўцы малака за апошнюю дзесяцідзёнку чэрвеня, — адзначыў на нарадзе першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу М. М. Траціннікаў, — добра папрацавалі таксама жывёлаводы Мазыр-скага, Ельскага, Буда-Кашалёўскага, Добрушскага, некаторых іншых раёнаў. У якасці ўзнагароды яны атрымаюць трактары айчыннай вытворчасці.
Аднак у шэрагу раёнаў работнікі ферм не выкарыстоўваюць магчымасці па павелічэнню вытворчасці малака, не забяспечваюць кароў у поўнай меры зелянінай. Горш таго, парушаецца тэхналогія закладкі сенажу і нарыхтоўкі сена. А месцамі скажаецца справаздачнасць.
На селектарнай нарадзе разгле-джаны таксама пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, некаторыя іншыя. У яе рабоце прыняў удзел і выступіў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці В. У. Шчэцька.
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать