Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Беларускі жур

2188 0 18:33 / 05.06.2019

ЖУР.jpg

Аўсяныя камякі — 100 г
Часнок — 1 зубчык
Морква — 30 г
Цыбуля — 30 г
Бульба — 50 г
Вэнджаная грудзінка — 40 г
Каўбаскі паляўнічыя — 40 г
Алей для абсмажвання
Соль
Хлеб

Заліваем аўсяныя камякі цёплай вадой (прыблізна 100 мілілітраў), дадаем зубчык часнаку і настойваем у цёплым месцы адзін дзень. Назаўтра працягваем гатаваць жур. Гародніну і грудзінку наразаем кубікамі, а паляўнічыя каўбаскі — невялікімі кавалачкамі. У каструлі з тоўстым дном на алеі абсмажваем цыбулю і моркву, дадаем ваду і бульбу. Асобна на патэльні абсмажваем каўбаскі і грудзінку. Калі ў каструлі ўсё закіпіць, дадаем іх і варым да гатоўнасці. Заліваем гатовую масу 50 мілілітрамі аўсянай закваскі, якую папярэдне трэба працадзіць ад камякоў. Солім і даводзім да кіпення.

Спрабуйце жур з духмяным хлебам. Смачна есці!
Праўда смачна


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать