Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Пячыста з грыбной падліўкай

2292 0 19:15 / 17.06.2019
Пячыста.jpg

Свініна — 1500 г
Цыбуля — 3 шт (2 да свініны, 1 да грыбной падліўкі)
Каляндра альбо кмен
Перац чорны
Грыбы (лепш узяць лясныя) — 300 г
Сметанковае масла — 2 ст. л
Мука — 1 ст. л
Смятана — 200 г
Сыр цвёрдых сартоў — 20 г
Соль
Перац чорны молаты


Свініну націраем молатымі спецыямі, соллю і дробна нарэзанай цыбуляй і пакідаем марынавацца на некалькі гадзін, а лепш на ноч, пасля чаго адпраўляем яе ў духоўку, разагрэтую да 190 градусаў, прыкладна на гадзіну. На працягу гэтага часу мяса трэба правяраць і паліваць сокам, які выдзеліла марынаваная свініна.
Пакуль яно гатуецца, робім грыбную падліўку. Адварваем грыбы. Дробна нарэзаную цыбулю абсмажваем на сметанковым масле, дадаем муку і вымешваем на малым агні да аднастайнай кансістэнцыі. Выкладваем да іх грыбы, усё солім і перчым. Крыху праграваем на іншай патэльні і дадаем да грыбоў смятану, тушым грыбную падліўку дзесяць хвілін. Калі падліўка атрымалася занадта густой, можна лінуць чарпак грыбнага булёну. У канцы прыгатавання падліўкі дадаем нацёрты сыр і адпраўляем у гліняны гаршчок, сценкі якога неабходна змазаць сметанковым маслам. Накрываем і ставім у духоўку на 15 хвілін. Гатовую свініну наразаем на кавалкі і шчодра паліваем падліўкай.
Смачна есці!
Праўда смачна


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать