Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Баннер на сайт 816х197.jpg


Смажанка

3795 0 17:44 / 20.06.2019
Основай для смажанак звычайна служаць адварная бульба ці пышнае дражджавое цеста. У якасці начынкі выкарыстоўваюць грудзінку, каўбаску, свежую гародніну, саленыя агуркі, вараныя яйкі ці нават твораг. 

oPbKI1fSkWk.jpg

Вам спатрэбіцца

Для цеста
Мука 700 гр
дрожджы 10 гр
цеплая вада 450 мл
алей 4 ст лыжкі
цукар 1 ст. лыжка
соль 1 чайная ложка
яйка 1 шт
Для начынкі
Вараная каўбаса 500 гр
Сыр 100 гр
Іншыя інгрыдыенты дадаць па густу
Варыянт 1. Марынаваны агурок 1 шт
Варыянт 2. Памідоры з зяленай цыбуляй
Варыянт 3. Балгарскі перац
Для заліўкі
яйка 2 шт
смятана 2 ст лыжкі
соль, перац — па густу

Крок 1. Змяшаць у глыбокай місцы муку з дражджамі. Дадаць цеплай вады, алей, цукар, соль, яйка, вымясіць. Накрыць рушніком міску с цестам, пакінуць на 40 хвілін.
Крок 2. Падзяліць цеста, скатаць у невялікія шарыкі (з паўкулака) — гэта нашы будучыя смажанкі. Зноў накрыць рушніком, пакінуць на 15 хвілін.
Крок 3. Размяць шарык, каб утварылася ляпешка дыяметрам прыкладна 12 — 15 сантыметраў. Зверху памазаць кетчупам, выкласці у сярэдзіну начынку, сыр, зверху дадаць некалькі лыжак заліўкі.
Крок 4. Запякаць у духоўцы 20 хвілін пры температуры 200°C.
Крок 5. Гатовыя смажанкі пасыпаць зверху зелянінай: пятрушкай ці укропам
Праўда смачна


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать