Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Баннер на сайт 816х197.jpg


Бабка

1755 0 14:58 / 28.06.2019

бабкаx853.jpg

Насмачнейшая бульбяная запяканка са шкварачкамі ў чугунку

Вам спатрэбіцца

5 бульбін;

100 грамаў грудзінкі

1,5 цыбуліны

соль і перац па густу.

Крок 1. Сальца з прораззю нарэзаць невялікімі шматочкамі. Затым вытапіць з яго тлушч на патэльні. Дадаць да шкавачак адну дробна пасечаную цыбуліну, абсмажыць.

Крок 2. Тым часам палову цыбуліны натаркаваць на калючай тарцы. Бульбу памыць, таксама натаркаваць, змешваючы шторазу бульбяную масу з кашаю з цыбулі, каб бульба не пацямнела. Юшку не зліваць.

Крок 3. Змяшаць з бульбяной масай абсмажаную цыбулю са шкваркамі, пасаліць, папярчыць па густу, перамяшаць. Гаршчок ці форму для запякання змазаць тлушчам, выкласці бабку.

Крок 4. Выпякаць пры тэмпэратуры 200°C каля 45 хвілін, напрыканцы зняць крышку, каб утварылася румяная скарыначка.

Парада. Каб вызначыць, ці гатова страва, трэба відэльцам падхапіць невялікі шматочак, паспрабаваць. Калі смака сырой бульбы не адчуваецца, значыцца страва гатова.

Крок 5. Пакінце гаршчок з гатовай бабкай у гарачай духоўцы яшчэ на 5 — 10 хвілін, і толькі потым падавайце да стала. Вельмі смачна з малаком і смятанкаю.

Праўда смачна


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать