Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Баннер на сайт 816х197.jpg


Пызы

3638 0 17:07 / 18.09.2019
Пызы ўяўляюць сабой пышкі, прыгатаваныя з тварагу, бульбы і начынкі, «душы», з мяснога фаршу. 
c1aa93b23bdd21dd36cf9cd3eeae945a.jpg
Такія пышкі — ідэальны варыянт, каб накарміць усю сям'ю. У суседняй Літве падобная страва называецца цэпеліны.   Рэцэпт
Для цеста: - 250 г тварагу (калі ўзяць хатні — будзе толькі смачней!) - 1 шклянка мукі - 1 шклянка крухмалу - 3-4 шт. бульбы (нацерці на дробнай тарцы) - соль па смаку
Для начынкі: - фарш са свініны і ялавічыны 200 гр - цыбуля 1 шт. - соль - яйка 1 шт. - спецыі.
Гатаванне: 1. Злучыць тварог, крухмал, цёртую бульбу, муку і соль, усё добра вымесіць — павінна атрымацца мяккае, пластычнае цеста. Даць яму трохі пастаяць. 2. Прыгатаваць мясную начынку. Для гэтага ў фарш са свініны і ялавічыны дадаць дробна нарэзаную цыбулю, сырое яйка, соль і спецыі, змяшаць. 3. Вылепіць пызы. З цеста сфармаваць круглую аладку 5-6 мм таўшчынёй, на яе пакласці начынку, зверху накрыць другой аладкай і злучыць краі. Можна зрабіць пызы памерам як пельмені, можна — крыху больш. 4. Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць пызы да румянай скарыначкі з абодвух бакоў. Яшчэ смачней атрымаецца, калі прыгатаваць іх на шкварачках. Падрумяненыя пызы давесці да гатоўнасці ў духоўцы. Падаць са смятанай або мачанкай.
Прыемнага апетыту!
Праўда смачна


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать