Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Баннер на сайт 816х197.jpg


Кiшка

1371 0 19:43 / 26.12.2019
Бульбяная кішка з'явілася ў нацыянальнай кухні ў ХІХ стагоддзі з распаўсюджаннем бульбы, якую ў Беларусі называюць "другім хлебам". 

Прататыпам кішкі з бульбы была яшчэ больш старадаўняя страва – каўбаса з крыві і грэчневай крупы ў свіной кішцы (кішка, крывяная кішка). Дарэчы, паводле легенды, прозвішча ўплывовага магнацкага роду Кішак паходзіла ад таго, што заснавальнік дынастыі вельмі любіў такую каўбасу. Ёсць таксама рэцэпты кішкі без крыві, з варанай свінінай.

Каўбаса з цёртай бульбы і свініны (сала і/або мяса) палюбілася беларусам як вельмі смачная, даступная і сытная страва. А яшчэ кiшку часта гатавалi на зiмовыя святкi-калядкi.

Для прыгатавання 4 порцый:
  • 200 г свініны
  • 1 буйная цыбуліна
  • 50 см свіной кішкі
  • 1,6 кг бульбы
  • 50 г мукі
  • соль і перац па смаку
  • 50 г расліннага алею
Для соуса:
  • 100 г смятаны
  • 1 невялікі зубчык часныку
  • 2 галінкі зялёнага кропу
Бульбу і цыбулю нацерці на тарцы, мяса нарэзаць сярэднім кубікам. Інгрэдыенты змяшаць, дадаўшы муку, соль і перац. Кішка фармуецца даволі хутка і проста. Пры запаўненні трэба сачыць, каб каўбаса атрымлівалася раўнамернай па таўшчыні – без пустот. Каўбасу выкласці на змазаную алеем патэльню і запекчы ў духоўцы да гатоўнасці пры 160 ºС –  ад 30 мінут да гадзіны ў залежнасці ад аб'ёму стравы.
Для прыгатавання соусу ў смятану дадаць часнык, здробнены кроп, круху солі і цукру. Гатовую бульбяную каўбасу нарэзаць, выкласці на талерку, упрыгожыць памідорамі і зелянінай. 
Асобна падаць соус.


Праўда смачна


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать