Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


На 100 новых кніг з аўтографамі сучасных літаратараў папоўніўся фонд Жыткавіцкай бібліятэкі

3718 0 11:14 / 24.05.2022
Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч перадаў Жыткавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы сто новых выданняў з аўтографамі сучасных літаратараў Беларусі, Расіі і Украіны ў межах міжнароднай акцыі “Добрая кніга – ад шчырага сэрца”.


Арганізатару выказалі словы падзякі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама Сяргей Агіевіч і дырэктар Жыткавіцкай раённай сеткі бібліятэк Алена Сакалова. Яны адзначылі, што будуць прыкладаць усе намаганні, каб кнігі і творчыя справы, якія праходзяць у раёне па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі, узбагачалі гэты прыгожы гістарычны край і яго жыхароў.

Міжнародная акцыя толькі пачалася. У чэрвені на столькі ж новых выданняў папоўніцца кніжная скарбніца Добрушскай раённай бібліятэкі. Усяго да верасня ў акцыю па зборы новых аўтарскіх выданняў для Жыткавіцкай і Добрушскай бібліятэк ўключацца звыш 500 літаратараў Беларусі і каля 100 з Расіі і Украіны.

Падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Жыткавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі беларускі пісьменнік закрануў пытанні, звязаныя з захаваннем гістарычнай памяці.

– На жаль, асабліва ў краінах Захаду, афіцыйна прыніжаецца наша гераічнае мінулае. З-за кан’юктурных пазіцый адбываецца не проста свядомы перагляд найважнейшых геапалітычных вынікаў вайны, але і знішчэнне маральна-этычных вынікаў перамогі над нацызмам. Гэта не можа не хваляваць нас, беларусаў, чые дзеды і прадзеды столькі вынеслі ў той страшны перыяд, як не можа не хваляваць узрастаючае геапалітычнае супрацьстаянне Захаду з Расіяй і яе саюзнікамі, – адзначыў у гутарцы Уладзімір Гаўрыловіч. 

На яго думку, нельга дапускаць скажэння праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Работнікам бібліятэк трэба накіроўваць увагу чытачоў да найлепшых узораў мастацкіх твораў, каб фарміраваць імунітэт супраць чужых ідэалаў і каштоўнасцяў. 



Фото Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Актуально


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать