Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Тады выстойваюць лясы, калі ўзнімаецца падлесак

5683 0 15:39 / 04.09.2016
Адкуль сілкуецца натхненне творчага чалавека? Пэўна, ад таго лапіка зямлі, дзе ты нарадзіўся і вырас, прайшло тваё летуценнае юнацтва. Ад бацькоўскай хаты, грабеньчыка лесу за сялом і матулінай песні, якія песціш у сваім сэрцы як самы дарагі скарб.
  
Гомельшчына падарыла свету шмат імён знакамітых людзей, якія сваёй творчасцю праславілі Беларусь на ўвесь свет. Сярод іх нашыя слынныя землякі-класікі Іван Мележ, Андрэй Макаёнак, Іван Навуменка і іншыя. Здаецца, каго ўразіць хроніка жыцця забітай вёскі Курані сярод палескіх балот з непралазнымі карчамі і хмарамі камарэчы? Але мацнейшымі аказаліся спрадвечныя забабоны і прымхі, якія трымалі людзей у цемры, страх перад новым жыццём, што несла сюды савецкая ўлада.
Раман Івана Мележа «Людзі на балоце» адкрыў усяму свету жыццё і побыт каларытных насельнікаў Беларускага Палесся, стаў важкім укладам у нацыя­нальную беларускую літаратуру. Твор, бы валодаючы нейкай таямнічай энергетыкай, быў перакладзены на мноства моў свету і зараз карыстаецца вялікім по­пытам і цікавасцю чытачоў. Невыпадкова раман неўзабаве быў экранізаваны. Першую яго экранізацыю стварыў рэжысёр Аляксандр Гутковіч у 1965 го­дзе на Беларускім тэлебачанні. Творчы калектыў за гэтую працу атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.
Потым былі і іншыя экранізацыі. Але самай вядомай стала рэжысёрская праца Віктара Турава. Ён зняў дзве кінастужкі: «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», а таксама тэлефільм «Апейка», якія былі аб’яднаны ў 8-серыйную тэлеэпапею «Людзі на балоце». Стужка была адзначана мноствам прэмій.
Тэатр таксама не застаўся абыякавым да выдатнага твора. Спектакль, пастаўлены Барысам Эрыным у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў 60-я гады, адразу стаў культавым. Ролю Васіля Дзятліка ў ім сыграў Генадзь Гарбук, таленавіты беларускі акцёр.
Сёння на сцэне Купалаўскага тэатра вочы гледачоў цешаць «Людзі на балоце» ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.
П’есы другога нашага вядомага земляка — народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка ў 70-я гады мінулага стагоддзя ставіліся таксама ў многіх тэатрах. Наш Купалаўскі тэатр у гэты перыяд перажываў свой залаты час: пастаянныя аншлагі, прысутнасць на спектаклях самога Андрэя Макаёнка. Яго «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Зацюканы апостал», «Выбачайце, калі ласка», «Таблетка пад язык» на міжнародных фестывалях збіралі аншлагі. Па «Лявонісе на арбіце», якая аказалася злабадзённай і для сённяшняга часу, была створана першая каляровая шырокаэкранная стужка на студыі «Беларусьфільм» — «Рагаты бастыён».
Пакінуў свой яркі след у беларускай літаратуры і ўраджэнец Гомельшчыны Іван Навуменка — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, аўтар шматлікіх аповесцей і раманаў, навуковых прац па праблемах станаўлення і развіцця беларускай літаратуры. Многія яго творы пераведзены на рускую, літоўскую, латышскую і іншыя мовы. Літаратурныя героі твораў «Верасы на выжарынах», «Сасна пры дарозе», «Сорак трэці», «Птушкі між маланак», «Смутак белых начэй», «Вецер у соснах» вядомы чытачам краін далёкага замежжа. Акрамя баявых узнагарод пісьменнік мае званне заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР, атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа.
Творы названых аўтараў увайшлі ў падмурак не только беларускіх бібліятэк, з’яўляюцца гонарам нашай нацыянальнай літаратуры. І быццам вялікае мора яны хвалююць і вабяць чытачоў, тых, хто шукае свае сцежкі ў жыцці, асэнсоўвае навакольны свет і сябе ў ім. Прагне да гэтага мора і сучасны літаратурны маладняк — тыя лясныя і лугавыя ручаіны, крынічкі і малыя рэкі, якія імкнуцца ў вялікі свет мастацтва. І радуюць зараз нас не толькі сваёй цнатлівасцю, подыхам свежасці, але і грамадзянскай прыстойнасцю.
Культура
Горин_сайт.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg