На свяце прысутнічаюць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычных місій, пісьменнікі Беларусі і замежных краін. Упершыню прыехалі прадстаўнікі дыяспар амаль што 25 краін свету.
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава выказала словы падзякі арганізатарам, удзельнікам і ўсім тым, хто займаўся падрыхтоўкай свята. Наталля Качанава зачытала прывітальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: «У Год культуры правядзенне такога мерапрыемства набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дашлі да нас праз стагоддзі. А таксама на ўзбагачэнні нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для краіны. Багатая праграма свята паслужыць плённаму развіццю беларускага слова і пашырыць рады яго прыхільнікаў».
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік адзначыў, што вялікая колькасць гасцей на Дне пісьменства гаворыць а глыбокай павазе да нашай багатай моўнай спадчыны і чарговы раз даказвае, што ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій кніга застаецца неад’емным атрыбутам жыцця.
— Упэўнены, што свята дапаможа прыцягнуць увагу нашых жыхароў да нацыянальнай культуры, заахвоціць, звярнуцца да твораў класікаў і сучасных пісьменнікаў, — падкрэсліў Уладзімір Дворнік.