Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Гучаць са сцэны Шамякін і Мележ

3149 0 23:23 / 19.04.2011
Абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам” сабраў у гомельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 61 школьнікаў-пераможцаў раённых этапаў. 22 вучні прыехалі разам са сваімі педагогамі на конкурс, які праводзіўся ўжо ў трэці раз. Заснавальнікі — упраўленне адукацыі аблвыканкама, абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, абласное аддзяленне Беларускага фонду міру, абласны савет ветэранаў прысвяцілі яго 90-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі, нашых землякоў Івана Мележа і Івана Шамякіна, а таксама 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таму канкурсанты вучылі на памяць і ўрыўкі з прозы Барыса Сачанкі, Аляксандра Капусціна і іншых пісьменнікаў. Шчыра прывіталі рабят старшыня камісіі па інфармацыйнай і культурна-масавай рабоце абласнога савета ветэранаў Міхаіл Дзедавец, старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Ула­дзімір Гаўрыловіч, празаік Ева Дударга, паэты Алег Ананнеў, Міхась Болсун , Ганна Атрошчанка. Сёлетні конкурс адкрыў нямала талентаў. Старшыня журы — вядучы акцёр абласнога драматычнага тэатра, рэжысёр і драматург Аляксей Бычкоў вылучыў іх сваім прафесійным вокам адразу. Уласна кажучы, таленту заўсёды ўласціва праяўляцца ярка, самабытна. “Мне было вельмі прыемна слухаць беларускую мову. Вельмі паэтычную, пранікнёную”, — зазначыў Аляксей Бычкоў і выказаў шэраг слушных парад пачаткоўцам. А яны як зачараваныя слухалі майстра сцэны. Заахвочвальныя прызы атрымалі Алена Маркоўская з Лельчыцкай школы № 1 і Юлія Хадунькова з Веткаўскай гімназіі. Першае месца заняў Кірыл Шутаў з САШ № 4 Светлагорска. На другім — Вікторыя Басарановіч з Мілевіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Жыткавіцкага раёна, трэцяя прыступка ў ліцэіста з Рэчыцы Канстанціна Ступіна. Гран-пры конкурсу атрымаў Яўген Крэнгольд (САШ № 61, г. Гомель), які вельмі арганічна ўвасобіў на сцэне ўрывак з рамана Уладзіміра Гаўрыловіча “Забранае шчасце”. І гэта невыпадкова, бо менавіта гэтая школа славіцца сваімі тэатральнымі і мастацкімі традыцыямі.
Образование


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать