Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Да 95-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа адкрылася ўнікальная выстава

5914 0 00:06 / 13.02.2016
У абласной універсальнай бібліятэцы да 95-годдзя народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай і дзяржаўных прэмій Івана Мележа адкрылася унікальная выстава.
IMG_2280.jpg
Супрацоўнікі аддзела краязнаўства зрабілі выдатны падарунак для ўсіх, хто і сёння чэрпае сілу і моц Палесся з твораў Івана Паўлавіча, захапляецца каларытам дыялектаў Хойнікшчыны, непаўторнымі героямі «Палескай хронікі».
На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы Мележа — партатыўная машынка, якую творца браў з сабой нават у Ялту, кнігі з аўтографамі, пісьмы яго дачушкі Людмілы, прывітальны адрас да 50-годдзя Івана Паўлавіча ў 1971 годзе з аўтографамі ўсіх членаў тагачаснага Саюза пісьменнікаў Беларусі, запісная кніжка 60-х гадоў мінулага стагоддзя... Уражваюць залікоўка студэнта Белдзяржуніверсітэта Івана Мележа за 1944 год, пасведчанне аб заканчэнні курсаў малодшых палітрукоў, падпісанае ў 1942 годзе намеснікам начальніка палітупраўлення Паўднёва-Заходняга фронту Леанідам Брэжневым — і ўсюды ў нашага земляка толькі выдатныя адзнакі. Паляшук прагна імкнуўся да ведаў, каб потым сказаць усяму свету, што і за Гомелем людзі ёсць! IMG_2277.jpg 
Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч ад імя ўсіх прысутных лаўрэатаў першага абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа, ініцыяванага ў свой час «Гомельскай праўдай», падзякаваў супрацоўнікам «Ленінкі» за карпатлівую працу па стварэнні мележаўскай экспазіцыі, і асабіста Ніну Серыкаву, якая сустрэлася з роднымі пісьменніка і прывезла неацэнныя экспанаты.  Дырэктар абласной універсальнай бібліятэкі Марына Рафеева прадставіла два аўтографы Івана Мележа ў кнізе ганаровых гасцей. Іван Паўлавіч быў у «Ленінцы» 25 мая 1965 года, а 13 лютага 1971 разам з групай пісьменнікаў, сярод якіх Хведар Жычка, Мікола Гамолка, Алег Лойка, Паўлюк Прануза, Янка Скрыган, Станіслаў Шушкевіч, Алена Васілевіч, Браніс лаў Спрынчан. IMG_2281.jpg 
Цудоўна, што ў галоўнай бібліятэцы вобласці ідзе сістэмная работа па стварэнні літаратурнага музея. Хочацца верыць, што да 100-годдзя знакамітых Іванаў Гомельшчыны — Мележа і Шамякіна — такі музей будзе.
Фото Г. Мікалаева
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать