Суперфінал абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Лепшая дашкольная ўстанова года” прайшоў у Гомелі і вызначыў пераможцаў. Калектывы педагогаў абаранялі адукацыйныя праекты і дэманстравалі творчыя здольнасці. Сярод пераможцаў дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці Мазырскага раёна і “Званочак” г. Гомеля (2-е месца), дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Жлобіна і Забалацкі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна (3-е месца). Лепшымі сталі дашкольная ўстанова № 34 “Агеньчык” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі металургічны завод” і Холмечскі дзяржаўны яслі-сад Рэчыцкага раёна. Яны і прадставяць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.