Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” Ляскавіцкай сярэдняй школы прызнаны лепшым у рэспубліканскім конкурсе

1735 0 11:41 / 02.06.2023
Валанцёры сталі лепшымі ў рэспубліканскім конкурсе сацыяльных маладзёжных праектаў “Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці” ў намінацыі “Моладзь за міласэрнасць дзеля жыцця!”, паведамляе petrikov.by.

ooDX0d6BLH4.jpg

У полі зроку валанцёрскага атрада – шматдзетныя сем’і, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, вязні Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны педагагічнай працы, пацыенты аддзялення сястрынскага догляду Ляскавіцкай участковай бальніцы. Валанцёры імкнуцца далучаць да вырашэння сацыяльных праблем як мага больш людзей, цесна супрацоўнічаюць з прыходам Свята-Міхайлаўскага храма. Аб гэтым расказала адна з куратараў валанцёрскага атрада настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая таксама праводзіць факультатыўныя заняткі па праваслаўі, Анастасія Валасюк.

– Мы выказваем вялікую падзяку нашым дзецям: Дзмітрыю Марціновічу, Вераніцы Бамбізе, Ксеніі Андык, Любові Ярмош, Мікіту Цалуйку, Ягору Аўдзееву, Уладзіміру Серадзе, Дар’і Ярмоленка – за працу, клопат і добрыя сэрцы. Гэта агульная нашая перамога. Перамога – быць добрым і міласэрным, – адзначыла класны кіраўнік вучняў 10-га класа, куратар “Добрага сэрца” Надзея Залеўская.
Фото Наталлі Петрушэнка
Образование


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать