Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Прыехалі з энцыклапедыямі і слоўнікамі

1921 0 01:56 / 31.12.2013
Вучні гомельскай гімназіі № 14 атрымалі літаратуру ад прадстаўнікоў расійскага пасольства. Навучальную ўстанову — базавую ў вобласці па вывучэнні рускай мовы і літаратуры — наведалі старшыня маладзёжнай арганізацыі «Русь маладая», член праўлення каардынацыйнага Савета раённай арганізацыі расійскіх суайчыннікаў Беларусі пры пасольстве Расійскай Федэрацыі Сяргей Лушч і старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Рускае грамадства» Алена Шацько. 2013-12-17 15.05.41 Дэлегацыю з пасольства сустракалі вучні 7 класа са сваім класным кіраўніком Жаннай Жадзейка. Калі кнігі расклалі на партах і сталах, засяродзіць увагу на нечым адным было немагчыма. У новай бліскучай вокладцы, вялікія па памеры і не вельмі, энцыклапедыі і слоўнікі, энцыклапедычныя даведнікі, атласы жывёлін і раслін па афармленні не ўступалі месца літаратуры па гісторыі, геаграфіі, біялогіі, рускай мове. Тут жа былі прадстаўлены маляўнічыя кнігі казак для рабят пачатковых класаў. Безумоўна, супрацоўнікі пасольства Расіі і прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» пастараліся і напярэдадні навагодніх святаў зрабілі педагогам і вучням гімназіі добрыя падарункі. Рабяты ўручылі гасцям віншавальную навагоднюю паштоўку і сімвал свята — ёлачку, зробленую сваімі рукамі. 2013-12-17 15.21.38 — Падборкай літаратуры, якую мы вам сёння прывезлі, займаліся супрацоўнікі расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску, — адзначыў Сяргей Лушч. — Кнігі вельмі цікавыя і розныя па тэматыцы. Тым больш, што не заўсёды ёсць магчымасць набыць неабходную літаратуру ў магазінах. Думаю, сярод прадстаўленых экзэмпляраў кожны зможа выбраць для сябе карысныя і неабходныя кнігі. 2013-12-17 15.23.32
Образование
Афиша боковая 06.12.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
Мозырская сортоиспытательная станция.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Афиша боковая 06.12.jpg