Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



У сярэдняй школе № 13 Гомеля вучням 4–7 класаў распавялі аб важнасці вывучэння беларускай мовы

716 0 15:48 / 14.04.2024
У кожнага на планеце ёсць любімая мова, для мяне – гэта беларуская. Больш за ўсё яна цягне сваёй мілагучнасцю і жывасцю! Нездарма амаль што кожны мастак слова айчыннай літаратуры звяртаецца да гэтай тэмы ў сваіх творах.

busel.jpg

У свеце існуе каля 7000 моў. Па дадзеных ЮНЕСКА, кожны месяц свет пазбаўляецца дзвюх. Каб дзеці не саромеліся роднага слова, мы з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Алай Пратасенка вырашылі правесці ў школе невялікае мерапрыемства для вучняў 4–7 класаў. Яно прайшло ў фармаце дыялогу, які ўключаў цікавыя звесткі аб мовах свету, інтэрактыўныя гульні і рэфлексіі. Падчас таго, як я паказвала прэзентацыю, узгадала знакаміты выраз беларускага класіка Францішка Багушэвіча: «...нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю». Тады спытала юных слухачоў аб іх любімым слове ў беларускай мове.

Адказы пачула такія:
– Буслік!
– Кветка!
– Вясёлка!
– Прыгожы!

Такім чынам, жыццё роднай мовы – вынік нашага выбару. Мы, сучасная моладзь, зробім усё, каб пранесці скрозь прызму часу гэту каштоўную скарбніцу і садзейнічаць яе развіццю. 
Образование


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать