Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Уборкаўская сельская бібліятэка Лоеўскага раёна рэалізуе цікавы краязнаўчы праект

1294 0 08:55 / 24.12.2023
Бібліятэкар Наталля Курдзесава развівае цікавасць да мінулага і вядзе прапаганду краязнаўчых ведаў сярод чытачоў.

Краязнаўчае падарожжа «Вёска Уборак у коле часу» выхоўвае ў дзяцей любоў да малой радзімы   

Веданне сваіх каранёў спрыяе станаўленню патрыя­тычных пачуццяў, выхоўвае любоў да малой радзімы. Праект «Сваё… Уборак: вёска з вялікай гісторыяй» выклікае цікавасць да ўнікальнай мясціны на карце Лоеўшчыны, дзе арганічна спалучаецца сучаснасць з даўніной, а багатая гісторыя і культура прываблівае непаўтор­насцю. Тут выкарыстаны шматлікія архіўныя дакументы, кніжныя і газетныя публікацыі, успаміны, фотаздымкі.
 
– Прадстаўнікам старэйшага пакалення ёсць што расказаць малодшаму, бо пера­емнасць – гэта мост паміж мінулым і сучасным, сувязь, якую неабходна падтрымліваць, – упэўнена Наталля Курдзесава. – Моладзь мае магчымасць выкарыстоўваць веды, назапашаныя на працягу жыцця пажылымі людзьмі, спазнаць традыцыі і асновы роду, культурныя каштоўнаcці. Сведчанне таму – шэраг мерапрыемстваў, праведзеных у рамках праекта, сярод якіх «Спасаўскія прысмакі», «Матывы народнага ручніка», «Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны». Увесь краязнаўчы матэрыял з фота­здымкамі размешчаны ў бібліятэцы на выставах «Вёска Уборак у люстэрку часу», «Іх лёс з нашай вёскай спалучаны», «Зямля, якой ты часцінка». Ціка­васць чытачоў заўсёды вызывае экспазіцыя «Бела­рускі ручнік» з работамі мясцовай майстрыхі Валянціны Бярнацкай.
 
Наперадзе яшчэ мноства задумак, работа працягваецца. Магчыма, дзякуючы менавіта гэтаму праекту з’явяцца новыя старонкі гісторыі вёскі Уборак.









Фото з архіва Уборкаўскай сельскай бібліятэкі
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать