Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Землякі Івана Мележа адзначылі 95-годдзе з дня яго нара­джэння

5912 0 04:53 / 12.02.2016
Землякі слыннага сына Палесся — народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа ўрачыста адзначылі 95-годдзе з дня яго нара­джэння.
211406-06.JPG
Напярэдадні юбілею ў зале Хойніцкага краязнаўчага музея прайшлі мележаўскія чытанні “Лёс пакаленняў у творчасці пісьменніка”, якія падрыхтавалі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Вучні гарадскіх сярэдніх школ № 1, № 2, а таксама жыхары райцэнтра з цікавасцю акунуліся ў сівую даўніну “Палескай хронікі”: гучалі ўрыўкі з незабыўных твораў пісьменніка. Успамінамі падзялілася родная пляменніца Івана Паўлавіча — Лілія Краўчанка (Мележ). Лілія Уладзіміраўна, якая ўзначальвае народны ансамбль “Спадчына” Хойніцкага раённага Дома культуры, чытала ўласныя вершы, спявала любімыя песні пісьменніка.
А 8 лютага ў аграгарадку Глінішча прайшло святкаванне мележаўскага юбілею. Яркім момантам стала сустрэча Васіля і Ганны — тэатральная мініяцюра ўзнавіла палескі каларыт мовы, непаўторныя мясціны роднай зямлі (на здымку). У школе, якая носіць імя Івана Мележа, прайшла гасцёўня “Пра пісьменніка і чалавека”. На выставе работ вучняў школы мастацтваў і Дома рамёстваў можна было палюбавацца адметнымі самаробкамі глінішчанскай, каранёўскай зямлі, упэўніцца: бруіцца, не перасыхае крыніца талентаў Палесся.
На мітынгу землякі ўзгадалі заслугі творцы, яго актыўную пісьменніцкую і грамадскую дзейнасць. Іван Паўлавіч Мележ — лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай і літаратурнай прэмій імя Якуба Коласа, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, старшынёю праўлення Беларускага аддзялення таварыства “СССР — Францыя”. І пры гэтых і шматлікіх іншых рэгаліях ён заставаўся сціплым чалавекам, які ніколі не забываў і не цураўся сваіх каранёў.
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать