Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Сярэдняя школа № 44 імя М. А. Лебедзева г. Гомеля ў гэтым годзе адзначае юбілей

2381 0 23:16 / 17.10.2020
45 гадоў таму, 1 верасня 1975-га, гасцінна расчыніла дзверы наша родная школа.

XXL.jpg

Першы дырэктар, першыя вучні, першыя крокі да вяршыні ведаў. 

І заўсёды былі, ёсць і будуць дзве чацвёркі, быц­цам крылы за плячыма. І, мабыць, невыпадкова першым дырэктарам стаў Мікалай Апанасавіч Лебедзеў, былы франтавік, разведчык, поўны кавалер ордэна Славы, ганаровы грамадзянін Гомеля. Настаўнік з вялікай літары, ён быў прыкладам гарманічнага спалучэння дабраты і строгасці, чуласці і патрабавальнасці, незвычайнай чалавечнасці, прыстойнасці і для вучняў, і для настаўнікаў. Дзякуючы Мікалаю Апанасавічу многія выпускнікі выбралі педагагічны шлях і вярнуліся ў родную школу.

Традыцыі, закладзеныя першым дырэктарам, у свой час працягнуў Сяргей Дзмітрыевіч Бяргункер, а потым эстафету прыняла Алена Леанідаўна Лянкова, дарэчы, выпускніца Мікалая Лебедзева. 
 
Мы – лебедзеўцы! І нам ёсць чым ганарыцца: лепшая школа Гомеля, пераможца Міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных у Куала-Лумпуры, рэспубліканскай алімпіяды па кітайскай мове, конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «Таленты XXI стагоддзя», алімпіяды школьнікаў «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць», а таксама рэспубліканскага конкурсу «Энерга­марафон». Наш школьны музей баявой і працоўнай славы – адзін з лепшых у Беларусі.

Акрамя таго, штогод ладзім навагоднія ранішнікі з падарункамі выхаванцам Журавіцкага дзіцячага дома. Прымаем актыўны ўдзел у акцыі «Ветэран жыве побач», клапоцімся пра братоў нашых меншых.

45 гадоў – не многа і не мала. 45 – гэта малады запал і мудрасць, здзяйсненні і надзеі, новыя таленавітыя вучні і залатая гвардыя педагогаў. З днём нараджэння, любімая 44-я!
Фото из открытых интернет-источников
Актуально
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg