Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


На Рагачоўшчыне шырока адзначылі 90-гадовы юбілей Уладзіміра Караткевіча

2603 0 15:29 / 30.11.2020
Літаратурныя гасцёўні, выстаўкі, культурна-асветніцкія сустрэчы, спектаклі, міні-падарожжы па памятных мясцінах пісьменніка і іншыя рознапланавыя праграмы і мерапрыемствы адбыліся ва ўстановах адукацыі і культуры. 

У дзень нараджэння класіка беларускай гістарычнай літаратуры ў Рагачоўскім гарадскім Доме культуры ўсе жадаючыя змаглі паглядзець цікавы відэаролік “Свет Караткевіча”, у якім у тэатральных пастаноўках прадстаўлены жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка. 

Музей народнай славы парадаваў захапляючай выстаўкай “Пясняр Прыдняпроўя”, на якой можна ўбачыць унікальныя экспанаты – асабістыя рэчы юбіляра. 

А ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. Караткевіча адбылося ўрачыстае ўшанаванне лаўрэатаў літаратурнага конкурсу “І ў песнях, і ў вершах няхай квітнее родны край!”, прысвечанага юбілею Уладзіміра Караткевіча. 

Рагачоўскі педагагічны каледж правёў квест-гульню па творах пісьменніка, а раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі арганізаваў літаратурныя чытанні “Ён жыў Беларуссю”. Шматлікія мерапрыемствы прайшлі і ў сельскіх установах адукацыі і культуры. Імя Уладзіміра Караткевіча знітавана з лёсам Рагачоўшчыны, дзе ён напісаў многія свае творы, уславіўгэты край. 
Актуально
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg