Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Вопыт вайны не знікне бясследна. 2021 год у Беларусі аб’яўлены Годам народнага адзінства

3811 0 21:20 / 31.01.2021
У гэтыя дні з асаблівай цеплынёй у сэрцы згадваеш нашых землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, народных пісьменнікаў Беларусі Івана Мележа і Івана Шамякіна.

шамякин, мележ, машеров.jpg
Іван Шамякін, Іван Мележ і першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў

Рыхтуемся да іх 100-годдзяў з дня нараджэння, рыхтуемся і да знакавай падзеі – Усебеларускага народнага сходу. Два нашы слынныя празаікі заўжды былі ў гушчыні жыцця свайго народа, ведалі яго турботы, мары і спа­дзяванні, пра што і пісалі ў сваіх самых значных эпічных творах. «Палеская хроніка», «Мінскі напрамак» Івана Мележа, «Глыбокая плынь», «Трывожнае шчасце» Івана Шамякіна, як і многія іншыя іх творы неаддзельныя ад гісторыі Беларусі. Іх галоўныя героі – з народа. А карэнныя пераўтварэнні ў паслярэвалюцыйнай вёсцы, калектывізацыя, затым Вялікая Айчынная вайна і былі тымі гістарычнымі зрухамі, што паўплывалі на лёсы беларусаў. 

IMG_0196.JPG
Аўтограф Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў кнізе ганаровых гасцей музея Івана Мележа ў Глінішчы

Ці не таму і сёння, на няпростым этапе нашага жыцця, мы, хто вырас на гэтай класічнай літаратуры, усё часцей паглыб­ляемся ў сваё мінулае: цікавімся сваімі каранямі, клапоцімся пра годны працяг роду. Жывем марай аб міры на нашай зямлі і ў свеце як самай важнай ўмове далейшага існавання нацыі, яе культуры, дасягненняў сусветнай цывілізацыі.

Шамякін і Мележ, народныя пісьменнікі, прайшоўшы дарогамі ваенных выпрабаванняў, у мірны час самі займаліся стваральнай працай на карысць роднай Беларусі, былі сапраўднымі сейбітамі слова. Прычым яны не толькі пісалі цудоўныя творы, якія выдаваліся масавымі тыражамі, але і паўсюдна, і далёка за межамі Беларусі праяўлялі грамадзянскую пазіцыю, вялі актыўную грамадскую дзейнасць. Адказваючы на пытанні часопіса «Вопросы литературы», Іван Мележ яшчэ ў год 30-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам спадзяваўся: «... вопыт вайны, думаецца, не знікне бясследна: памяць пра яе будзе жыць і трывожыць доўга яшчэ і таму, што мір дарагі людзям і ім патрэбна ўпэўненасць, што ён поўнасцю забяспечаны... Як можна спакойна забыць ці спакойна думаць пра вайну тут, дзе вайна забрала амаль два з паловай мільёны, кожнага чацвёртага, дзе яна скалечыла амаль усе гарады, дзе спаліла сотні вёсак, многія з іх – разам з жыхарамі?»

Untitled-1.jpg
Іван Шамякін быў удзячны «Гомельскай праўдзе» за падтрымку

Працяглы Год малой радзімы пацвердзіў: і ў наш час мінулае можа так грукнуць рэхам здрады, прадажніцтва, спробай падзяліць народ на сваіх і чужых. Самы час у Год народнага адзінства перачытаць раман Івана Шамякіна «Вазьму твой боль». «Я нездарма стаўлю побач мінулае і сучас­нае: сённяшняе жыццё напоўнена канфліктамі, якія цягнуцца з вайны», – прадбачліва адзначаў Іван Пятровіч у адным з інтэрв’ю.

Усім нам у Год народнага адзінства трэба асэнсаваць мінулае, каб жыла родная Беларусь. 
Актуально
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg