На пяцітысячны рубеж
1304 0 23:16 / 24.01.2008
— Сёлета плануем упершыню выйсці на пяцітысячныя надоі малака ад каровы, — зазначае начальнік Добрушскага райсельгасхарчу А. В. Антановіч. — Каб дабіцца такіх паказчыкаў, трэба мець у сярэднім не менш чым дзве тоны высакаякаснага сена на карову. Зараз ва ўсіх гаспадарках вядзецца яго нарыхтоўка. Але найбольш эфектыўна на сённяшні дзень працуюць у КСУПах “Жгунскі”, “Дубовы Лог”, ПСУПе “Церахоўка-Агра”.
Характэрна, што ў Церахоўцы на корманарыхтоўцы заняты ў асноўным маладыя механізатары. Напрыклад, без перабояў забяспечваюць адвозку цюкаванага сена з лугу да месца захоў-вання Міхаіл Янчанка і Дзмітрый Досаў. Узоры працы на яго цюкаванні паказвае Сяргей Кайдуноў.
— Стараюцца і іншыя механізатары, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Раман Траціннікаў. — Травы сёлета ў нас выраслі высокія, густыя... Вось і стараемся своечасова ўбраць іх па першаму ўкосу. Паралельна нарыхтоўваем сянаж і сілас. Усяго на стойлавы перыяд для жывёлы маем намер назапасіць па 40 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў з разліку на ўмоўную галаву жывёлы, а гэта прыкладна ў паўтара раза больш, чым у сярэднім па вобласці.
С. ДАРОЖНЫ
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать