Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


На Тураўшчыне ў Пагосце прайшоў абрад «Юраўскі карагод»

11227 0 19:29 / 06.05.2020
У гэтым годзе з-за каронавіруса ўдзельнікаў абраду было зусім мала. Але, як і раней, нягле­дзячы на пагрозу, прыехалі фотакарэспандэнты з Мінска і Гомеля. 

Усе збіраюцца каля клуба. Мясцовыя дзяўчаты плятуць вянкі з барвенкаў. Жанчыны ўпрыгожваюць галінкамі з папяровымі кветачкамі асноўны атрыбут свята – вялікі хлеб-карагод. Яго да поля нясе шаноўны жыхар вёскі, так званы ваявода. 


Носьбіт абраду Кацярына Панчэня чытае малітву «Ойча наш», а ўдзельнікі спяваюць: «Карагод, карагод, мы цябе наражаем», «Ой, венцы-венцы, зялёны бярвенцы». На граблі чапляюць зялёны фартух.

Хлеб-карагод нясуць па вёсцы да поля, дзе расце азімае жыта ці пшаніца. Праз варотцы з ручніка праходзяць на поле, дзе ў цэнтры круга побач з хлебам-карагодам хлопчыкі трымаюць абраз і Калядную зорку. З поля ў вёску нясуць граблі ўжо з чырвоным фартухом. 

«Юраўскі карагод» праводзіцца на Тураўшчыне дзеля добрага ўраджаю, працягу роду. У снежні 2019 года абрад быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Юровский карагод (13).jpg
Юровский карагод (16).jpg

Фото и видео Алексея Герасименко и Олега Белоусова
Актуально


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать