Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Праграма VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Свята адбудзецца 20 жніўня ў Ляскавічах Петрыкаўскага раёна

3270 0 15:40 / 04.08.2022
Упершыню на фестывалі пройдуць «ЭтнаЗааФэст» і рыцарскі бугурт-фэст. Адбудзецца воднае флайборд-шоу. Будзе таксама працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці. Адбудуцца канцэрты фолк-гурта «Зазноба» з расійскай Пензы і пераможцаў першага адкрытага конкурсу «КаверХорШоу».


Госці змогуць наведаць аб’екты туріндустрыі Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». У Музеі прыроды за круглым сталом абмяркуюць пытанні развіцця рэгіянальнага турызму ў Беларусі. Галоўныя па­дзеі запланаваны ў самым прыгожым месцы – на набярэжнай ракі Прыпяць. Пачнецца фестываль у 12 гадзін.
 
Арганізатары падрыхтавалі разнастайную канцэртную праграму, сярод удзельнікаў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт «Купалінка», Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі», ансамбль казацкай песні і танца «Маме нравится», калектывы абласной філармоніі, а таксама аматарскія і аўтэнтычныя.
 
Па традыцыі пройдзе міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі «Палеская прыгажуня».
 
У час свята будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы рамеснікаў і майстроў. Адбудзецца прэзентацыя падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельшчыны і Берасцейшчыны «Палескі кірмаш».
 
Запланаваны мерапрыемствы для дзяцей, пляцоўка «Самы моцны паляшук», свае творы прадэманструюць пераможцы абласнога пленэра «Ажыўшая даўніна». Госці наведаюць выставы, прысвечаныя паляванню і рыбалоўству, турыстычнаму Палессю. Усе жадаючыя змогут пакатацца на цеплаходзе па Прыпяці і ўзяць напракат лодку. 


Ляскавіцкая сярэдняя школа

9.00–10.00 Творчая сустрэча старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Гаўрыловіча «Палессе – мая малая Радзіма» 

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

10.30–13.00 Наведванне аб’ектаў туріндустрыі нацыянальнога парка «Прыпяцкі»» 

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

«Музей прыроды»

15.00–16.30 Круглы стол па пытаннях развіцця рэгіянальнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь 

Набярэжная ракі Прыпяць 

Галоўная сцэна

12.00–13.10 Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю 

13.20–13.50 Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы «Купалінка» (г. Мінск)

13.50–15.40 Канцэртная праграма аматарскіх калектываў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельскай і Брэсцкай абласцей, калектываў-гасцей

16.00–16.30 Канцэрт фальклорнага ансамбля славянскай песні «Збіцень» Гомельскай абласной філармоніі

16.30–17.00 Канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (г. Мінск) 

17.00–18.00 Канцэртная праграма ансамбля казацкай песні і танца «Маме нравится» (г. Мінск)

18.00–18.30 Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю

19.00–20.30 V Міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі «Палеская Прыгажуня»

УПЕРШЫНЮ! 20.40–22.00 Канцэрт фольк-гурта «Зазноба» (г. Пенза), гала-канцэрт пераможцаў першага адкрытага конкурсу «КаверХорШоу»

УПЕРШЫНЮ! 22.00 Воднае флайборд-шоу 

22.00 Святочны феерверк

22.00–23.00 Дыскатэка «Танцуй, Палессе!» з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Гомельскай вобласці, прадзюсарскага цэнтра ДУ «Гомельская абласная філармонія», удзельнікаў і пераможцаў тэлевізійнага конкурсу «Х-Фактар Беларусь» 

Галоўны ўваход на набярэжную ракі Прыпяць

11.00–20.00 Канцэртна-гульнёвая праграма аўтэнтычных калектываў і культарганізатараў «ФолькФэст» 

Набярэжная ракі Прыпяць 

11.00–22.00 Інтэрактыўныя пляцоўкі з правядзеннем майстар-класаў рамеснікаў і майстроў «Рамесная слабада»

11.00–22.00 Прэзентацыя падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельшчыны і Берасцейшчыны «Палескі кірмаш» 

УПЕРШЫНЮ! 11.00–20.00 ЭтнаЗааФэст 

УПЕРШЫНЮ! 11.00–20.00 Рыцарскі бугурт-фэст 

УПЕРШЫНЮ! 11.00–20.00 Інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці

11.00–20.00 Дзіцячае свята «Палеская вясёлка»

11.00–20.00 Інтэрактыўная выстава «Хлеб майго Палесся»

13.00–17.00 Работа пляцоўкі «Самы моцны паляшук»

11.00–20.00 Выстава работ пераможцаў абласнога конкурс-пленэра «Ажыўшая даўніна»

11.00–20.00 Выстава «Паляванне і рыбалоўства»

11.00–18.00 Выстава «Турыстычнае Палессе»

11.00–20.00 Конкурс аматараў рыбалоўства «Палеская рыбалка»

11.00–18.00 Катанне на цеплаходзе па рацэ Прыпяць, пракат лодак

10.00–23.00 Работа гандлёвых радоў 

Дзіцячая гульнявая пляцоўка

11.00–20.00 Работа атракцыёнаў, арганізацыя забаў і гульняў для дзяцей «Тэрыторыя весялосці» 

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

«Музей прыроды»

11.00–19.00 Правядзенне экскурсій па Музею прыроды 
Актуально


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать