Уладзімір Рыжанкоў – ураджэнец Добруша, першы міністр спорта і турызма Беларусі, які ўнёс значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорта, а таксама ў алімпійскі рух краіны.
Удзел у фестывалі прымаюць 40 каманд Гомельшчыны, а таксама 8 з чатырох рэгіёнаў Расіі.
Першы намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў адзначыў, что ён заўсёды вельмі рады наведаць Добрушскую зямлю. Яна для яго асаблівая таму, што тут жывуць добрыя, працалюбівыя людзі, і таму, што гэта радзіма бацькі.
- Фестываль у тым ліку замацоўвае беларуска-расійскае спартыўнае братэрства, - зазначыў Максім Рыжанкоў, - і ніхто не зможа забараніць нам гуляць у футбол. Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук працягвае гэту думку: ніхто не зможа нам забараніць сяброўства. На гэтых пляцоўках мы будзем вучыцца, трэніравацца, перамагаць і развіваць спартыўнае майстэрства.
Спаборніцтва праходзіць у Дзень пісьменства, таму літаратары падрыхтавалі для пераможцаў спецыяльны прыз: футбольны мяч з подпісамі беларускіх пісьменнікаў.