Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



У скверы на праспекце Міра адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну

2819 0 21:29 / 03.09.2022
Стала добрай традыцыяй шанаванне памяці класікаў беларускага слова, якія праславілі культуру і родную мову далёка за яе межамі. Удзел у падзеі прымалі кіраўніцтва рэспублікі, вобласці, раёна, родныя Івана Шамякіна, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзі, грамадскіх аб’яднанняў, творчай інтэлігенцыі. Помнік адкрылі намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, старшыня аблвыканкама Іван Крупко і старшыня Добрушскага райвыканкама Аляксандр Матарас.


Пасля адбылася цырымонія гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXІХ Дню беларускага пісьменства.

Ігар Петрышэнка падзяліўся ўражаннямі ад свята. Ён адзначыў, што вельмі актыўна ў ім прымае ўдзел пісьменніцкая суполка. Ёсць інтарэс да літаратурнай творчасці і ў моладзі. Так, 16 тысяч дзяцей удзельнічалі ў чытаннях, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Гэта пасведчанне таго, што ёсць сувязь пакаленняў, і яна перадаецца далей. У святочных мерапрыемствах удзейнічаюць больш за 25 тысяч чалавек. Госці з інтарэсам наведваюць знакавыя месцы, бо ёсць што пабачыць. Горад пераўтварыўся да свята, і гэта дазволіла арганізаваць тут камфортную, утульную і цёплую атмасферу. Намеснік прэм’ер-міністра выказаў падзяку жыхарам Добруша за тое, что яны адгукнуліся і сумесна з уладамі прывялі горад да цудоўнага стану, і гэта, безумоўна, будзе прыцягваць сюды турыстаў яшчэ доўгі час.  






Фото Алексея Смыка
Культура
Горин_сайт.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg